а́ркуш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стандартны (тонкі, плоскі) кавалак паперы.

А. са сшытка.

2. Адзінка вымярэння аб’ёму друкаванага тэксту (спец.).

○

Аўтарскі аркуш — 40000 друкарскіх знакаў з прабеламі.

|| прым. а́ркушны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

schríftstellerisch a пісьме́нніцкі, літарату́рны, а́ўтарскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

narration [nəˈreɪʃn] n. fml

1. апавяда́нне, раска́званне

2. ды́ктарскі тэкст; а́ўтарскі камента́рый

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аўто́граф, ‑а, м.

Тэкст твора, напісаны рукой аўтара; аўтарскі рукапіс. Аўтограф паэмы «Бандароўна». // Уласнаручны подпіс, надпіс. Аўтограф Якуба Коласа.

[Грэч. autos — сам і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ркуш м. лист;

○ а́ўтарскі а. — а́вторский лист;

друкава́ны а. — печа́тный лист

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

autorski

аўтарскі;

prawa ~e — аўтарскія правы;

honorarium ~e — аўтарскі ганарар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

odautorski

аўтарскі, ад аўтара

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РУ́КАПІС,

1) тэкст, напісаны ад рукі, а таксама аддрукаваны на пішучай машынцы.

2) Рукапісны помнік пісьменнасці. Стараж. Р. з’яўляюцца важнай гіст. крыніцай; іх вывучэннем займаецца палеаграфія.

3) У выдавецкай справе — аўтарскі тэкст, арыгінал, з якога робіцца набор.

т. 13, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сусо́к ’мочка, валакно’ (Ласт.). Відаць, ад ссаць ’уцягваць вадкасць’ (аўтарскі наватвор?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЎТО́ГРАФ (ад аўта... + ...граф),

1) уласнаручны надпіс, подпіс.

2) Аўтарскі рукапісны тэкст маст. твора, навук. працы, дзённікаў, лістоў і інш. Важная крыніца ўстанаўлення кананічнага тэксту твора, вывучэння творчага працэсу аўтара (гл. Тэксталогія). Аўтарызаваны (пісьмова ўхвалены аўтарам) машынапісны тэкст прыраўноўваецца да аўтографа. Збіраюць і захоўваюць аўтографы архівы, музеі, бібліятэкі.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)