грэна́ж, ‑у, м.

Нарыхтоўка і атрыманне грэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́ранасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя таго, хто выдаў гэты дакумент.

Д. на атрыманне пасылкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэтэндэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто прэтэндуе на што‑н., мае падставы на валоданне чым‑н., на атрыманне чаго‑н. — Скажыце, між іншым, — Ваўчок павярнуў на мяне твар і прыцішыў голас, — .. ёсць, акрамя нас, сёлета сур’ёзныя прэтэндэнты на пераходны сцяг Савета Міністраў і ЦК? Хадкевіч. // Той, хто прэтэндуе на атрыманне якога‑н. звання, узнагароды і пад. за выкананую працу. Прэтэндэнт на атрыманне ступені кандыдата навук. Прэтэндэнт на атрыманне дзяржаўнай прэміі.

[Ад лац. praetendens, praetendentis — які дамагаецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соиска́тель саіска́льнік, -ка м., спабо́рнік на атрыма́нне (чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соиска́тельница саіска́льніца, -цы ж., спабо́рніца на атрыма́нне (чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́рдар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.

О. на вобыск.

Расходны о.

О. на кватэру.

|| прым. о́рдарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коканамата́нне, ‑я, н.

Атрыманне шоўку-сырцу шляхам змотвання нітак з коканаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэнтаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які задавальняе ўсім патрабаванням на атрыманне патэнта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гальванапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квітава́ць

‘цвісці; выпісваць квітанцыю, квіток на што-небудзь (квітаваць атрыманне грошай, рэчаў); вызваляць каго-небудзь ад даўгоў, абавязкаў’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. квіту́ю квіту́ем
2-я ас. квіту́еш квіту́еце
3-я ас. квіту́е квіту́юць
Прошлы час
м. квітава́ў квітава́лі
ж. квітава́ла
н. квітава́ла
Загадны лад
2-я ас. квіту́й квіту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час квіту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)