stupefy [ˈstju:pɪfaɪ] v.

1. прытупля́ць (розум, пачуцці);

be stupified with grief аслупяне́ць ад го́ра

2. ашаламля́ць, здзіўля́ць, агало́мшваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Стало́п, сталапо́к ‘слуп’ (даўг., Сл. ПЗБ), сюды ж сталапе́цьаслупянець’ (Федар. 4). Да стоўп (гл.). Параўн. сто́лап (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ogłupieć

зак.

1. аслупянець;

2. падурнець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Стро́піцца ‘спужацца, спалохацца’ (ТС). Відаць, звязана з ст.-польск. strzępać ‘баяцца’, для якога Слаўскі (SOr, 18, 255) дапускае развіццё значэння ад ‘быць нерухомым’ да ‘аслупянець (ад страху)’. Параўн. укр. торопи́тися ‘пужацца, бянтэжыцца’, рус. оторопе́ть ‘збянтэжыцца, атарапець’. Тады стропіцца з *сторопіцца, магчыма, пад уплывам строп (гл.) і моцнай рэдукцыяй другога ‑о‑. Далей гл. атарапець, торап. Магчыма, звязана з троп: збіцца з тропу (гл.), а таксама літ. strópti ‘цвярдзець’ (аслупянець?). Гл. таксама стрэпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страпяну́ць (стріпяну́ць) ‘страсянуць’ (ТСБМ, Бяльк.), страпяну́цца ‘уздрыгнуць, усхапіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), стрэ́пенуцца ‘уздрыгнуць, схапіцца, спахапіцца’ (Растарг.), стрыпыні́тыаслупянець’ (драг., З нар. сл.). Да трапятаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zdębieć

зак. разм.

1. здранцвець;

2. перан. аслупянець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапецьаслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́паць ’разумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг. ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр. шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашаламе́ць ’адурэць’ (Касп.), ’аслупянець, страціць розум ад нечаканасці’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), ’збянтэжыцца, згубіць кірунак і развагу’ (КЭС, лаг.), ошоломонець ’адурэць’ (КСТ), ашаламу́ніцца (Шпіл.), укр. ошалемоніти ’ашалець’, рус. ошелометь ’адурэць, ашалець, страціць прытомнасць’. Ад шо́лам ’шум’, гл. ашаламіць; да семантыкі параўн. устойлівыя выразы «шум и шаль в голове» (Шн., 2, 552), «на третье (поле) конь ступая, шум голоўку обнимая» (Шн., I, 334); суфіксальнае нарашчэнне ‑ан‑ (‑он‑) мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць цвёрдым як камень; ператварыцца ў камень. На тым узгорку, за дарогаю Руды пясок акамянеў. Камейша. // Стаць цвёрдым, сухім ад працяглага ляжання.

2. перан. Стаць нерухомым, замерці; застыць, аслупянець. Стафанковіч спачатку пацягнуў к сабе футра, пасля адхапіў ад яго рукі, як ад агню, і акамянеў у маўклівай позе. Чорны.

3. перан. Страціць здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці (ад вялікага гора, хвалявання), стаць абыякавым да ўсяго. [Луізе] хацелася плакаць, крычаць, кудысьці бегчы, але сэрца акамянела ад крыўды, ногі не слухаліся. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Набыць выгляд і ўласцівасці каменя; ператварыцца ў камень. Ляжаць [дрэвы], пакуль не скамянеюць. Лынькоў. // перан. Стаць цвёрдым, сухім як камень. Скамянеў кавалак хлеба. □ Зямля скамянела, без вады. Няхай.

2. перан. Стаць нерухомым, замерці; застыць, здранцвець, аслупянець. Лявонка, які падбег да бацькі, скамянеў ад страху. Асіпенка. Скамянеў і вартавы пад наведзенай стрэльбай Карнея Скібы, скамянелі ўсе, уражаныя нечаканасцю налёту. М. Ткачоў. Воўк драпежны аж умлеў, З перапуду скамянеў. Якімовіч.

3. перан. Страціць здольнасць праяўляць якія‑н. пачуцці, стаць абыякавым да ўсяго. Ды ў каменным горадзе я не скамянеў! Не глядзі, прашу цябе, гэтак па мяне... Тармола. Джулія нібы скамянела ў панылай маўклівасці, бровы яе зусім самкнуліся, на твары ценем лёг выраз рашучай упартасці. Быкаў. Маё сэрца скамянела, Быццам чорны птах. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)