Patrnin f -, -nen патране́са; засту́пніца, апяку́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

trustee [trʌˈsti:] n. law апяку́н; апяку́нка; папячы́цель; папячы́целька; даве́раная асо́ба;

a tru stee state дзяржа́ва-апяку́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

патране́са

(фр. patronesse)

апякунка якой-н. дабрачыннай установы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЕЎТЭ́РПА,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз, апякунка лірычнай паэзіі і музыкі, дачка Зеўса і Мнемасіны, маці фракійскага цара Рэса. Е. ўяўлялі з двайной флейтай.

т. 6, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

покрови́тельница засту́пніца, -цы ж.; апяку́нка, -кі ж.; абаро́нца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АТАРГА́ТЫС, Дэркато, Атара Атаратэ,

у заходнесеміцкай міфалогіі багіня ўрадлівасці і дабрабыту, адна з найб. шанаваных у арамейскім пантэоне, апякунка г. Пальміра. Атаясамлівалася з Афрадытай. Грэч. пісьменнік-сатырык Лукіян прысвяціў Атаргатыс трактат «Аб Сірыйскай багіні».

т. 2, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

попечи́тельница

1. апяку́нка, -кі ж.;

2. папячы́цельніца, -цы ж.; см. попечи́тель;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

opiekunka

ж.

1. абаронца; заступніца;

2. апякунка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАЛІО́ПА (грэч. цудоўнагалосая),

у старажытнагрэчаскай міфалогіі старэйшая з дзевяці алімпійскіх муз, апякунка эпічнай паэзіі і навукі. Паводле міфаў, К. — дачка Зеўса і багіні памяці Мнемасіны, маці знакамітых спевакоў Арфея і Ліна. Яе звычайна малявалі з навошчанымі дошчачкамі і стылом (палачкай для пісання).

т. 7, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ревни́тельница книжн., уст. апяку́нка, -кі ж.; прыхі́льніца, -цы ж.; змага́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)