Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЎТАМАШЫНІ́СТ,
сістэма аўтаматычнага кіравання рухам паяздоў. Грунтуецца на параўнанні сапраўднага часу перамяшчэння поезда з праграмным, які абмежаваны дапушчальнымі скарасцямі, інтэнсіўнасцю тармажэння і інш.Асн. частка аўтамашыніста — ЭВМ, якая па паказаннях датчыкаў скорасці поезда і шляху, што ён прайшоў, выбірае аптымальны рэжым руху. Выкарыстоўваецца пераважна на чыгунках з невял. інтэрваламі часу паміж паяздамі і на метрапалітэне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).
2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.
Устанавіць н.
Аўтамабільны н.
|| прым.навіга́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аптыміза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Працэс надання чаму‑н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны.// Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПТЫМА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МАў тэхніцы,
сістэма, для якой пэўны крытэрый прымае найб. (ці найменшае) значэнне з мноства магчымых. Вынік працэсу аптымізацыі. Крытэрыем аптымальнасці можа быць хуткадзеянне, дакладнасць, затраты энергіі або матэрыялу і інш. Прыклады аптымальнай сістэмы — сістэмы аўтам. кіравання самалётаў і караблёў, аптымальныя канструкцыі ў буд-ве і машынабудаванні (аптымальны профіль крыла самалёта, аптымальная аэрадынамічная форма кузава аўтамабіля), аптымальныя тэхнал. працэсы (награванне металу ў печах з мінім. акалінаўтварэннем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎНІК,
памяшканне для ўтрымання кароў і цялушак на фермах буйн. раг. жывёлы. Будуюць К. для прывязнога і беспрывязнога ўтрымання, а таксама буйныя спец. жывёлагадоўчыя комплексы для вытв-сці малака на прамысл. аснове. У К. прадугледжваюць аптымальны аб’ём памяшкання і неабходны мікраклімат. Для прывязнога і боксавага ўтрымання К. абсталёўваюць стойламі. Пры беспрывязным утрыманні на глыбокім подсціле К. абсталёўваюць секцыямі для сухастойных, навацельных, высокаўдойных кароў і дапаможнымі памяшканнямі (даільнае, малочнае і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАДЫСПЕ́ТЧАР (ад аўта... + англ. dispatcher адпраўшчык),
комплексная сістэма (клас сістэм «Чалавек—машына»), якая аўтаматычна (поўнасцю або часткова) выконвае функцыі дыспетчара. У склад аўтадыспетчара ўваходзяць кіравальная выліч. машына і сродкі сувязі дыспетчара з машынай і кіроўным аб’ектам. Задача аўтадыспетчара: збор і апрацоўка інфармацыі пра ход тэхнал. працэсу; выбар аптымальнага рэжыму працэсу з магчымых варыянтаў; выдача камандаў, каб рэалізаваць аптымальны рэжым. Найпрасцейшы аўтадыспетчар збірае і рэгіструе інфармацыю, неабходную ў аператыўнай рабоце дыспетчара. Выкарыстоўваюць у энергетыцы, сістэмах сувязі, на транспарце, металургічных і хім. прадпрыемствах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́НУС (лац. tonus ад грэч. tonos нацяжэнне, напружанне) у фізіялогіі, нармальны (нестамляльны) стан пастаяннага ўзбуджэння нерв. цэнтраў і працяглае напружанне мышцаў; забяспечвае аптымальныфункцыян. стан органаў і тканак, падтрыманне пэўнага становішча цела ў прасторы. Т. нерв. цэнтраў падтрымліваецца аферэнтнымі нерв. імпульсамі, што бесперапынна паступаюць у ц. н. с. ад перыферычных рэцэптараў, і ўздзеяннем хім. раздражняльнікаў (напр., гармонаў, медыятараў), якія знаходзяцца ў крыві. Пасіўны мышачны Т. залежыць ад вязкаэластычных уласцівасцей мышцы, актыўны — ад колькасці мышачных валокнаў, што скарачаюцца пад уздзеяннем нерв. імпульсаў, якія ўзнікаюць у рухальных нейронах спіннога мозга. Іх актыўнасць падтрымліваецца і рэгулюецца імпульсамі, што паступаюць ад вышэйшых цэнтраў (напр., рэтыкулярнай фармацыі ствала мозга) і ад прапрыярэцэптараў, якія знаходзяцца ў мышцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАКЕРЫТАЛЯЧЭ́ННЕ, азакерытатэрапія,
метад гразе- і цеплалячэння, заснаваны на выкарыстанні азакерыту. Асн. спосаб — накладванне аплікацый. Спалучае цеплафіз. (за кошт награвання высокацеплаёмістага азакерыту да пэўнай т-ры) і хім. (за кошт біял. актыўных рэчываў азакерыту) уздзеянні на арганізм. Механізмы ўплыву рэалізуюцца праз рэакцыі мясцовага (паляпшэнне крова- і лімфазвароту, нервовай трофікі, процізапаленчыя, абязбольваючыя і рассысальныя эфекты) і агульнага (рэфлекторна-гумаральныя змены ў дзейнасці асн.фізіял. сістэм) характару. Аптымальны эфект мае, калі цеплавая нагрузка не з’яўляецца для арганізма празмернай і не перакрывае біяхім. змены на малекулярным, субклетачным і клетачным узроўнях. Выкарыстоўваецца пры некаторых захворваннях апорна-рухальнага апарату, вуха, горла, носа, пры траўмах, спайкавых працэсах у брушной поласці, малым тазе і інш. Проціпаказана пры наяўнасці пухлін, актыўных формах туберкулёзу, сардэчна-сасудзістых хваробах, вострых запаленчых працэсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫМІЗА́ЦЫЯ (ад лац. optimus найлепшы),
1) працэс выбару найлепшага варыянта з некалькіх магчымых.
2) Прывядзенне пэўнай сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан.
3) У тэхніцы — працэс паляпшэння характарыстык тэхн. сістэмы, канструкцыі, тэхнал. працэсу праз пошук параметраў, пры якіх дасягаецца найб. (ці найменшае) значэнне крытэрыю аптымальнасці. Калі крытэрыяў некалькі, аптымізацыя будзе многакрытэрыяльнай.
У працэсе праектавання тыповай з’яўляецца сітуацыя нявызначанасці, калі ёсць мноства магчымых варыянтаў тэхн. рашэння. Аптымізацыя знімае гэтую нявызначанасць звужэннем дапушчальных рашэнняў і выбарам найлепшага (аптымальнага). Для ажыццяўлення аптымізацыі тэхн. задач з дапамогай метадаў аперацый даследаванняў фармулюецца як матэм. задача аптымізацыі, якая ўключае крытэрый аптымальнасці, матэм. мадэль аб’екта, а таксама абмежаванні на магчымыя значэнні параметраў. Аптымізацыя — неад’емная частка працэсу праектавання тэхн. сістэм, дасягаецца пры аўтаматызацыі праектавання на аснове камп’ютэрных сістэм і інфарм. тэхналогій. Вынік аптымізацыі — канкрэтная аптымальная сістэма.
Літ.:
Батищев Д.И. Методы оптимального проектирования. М., 1984.