збры́дзець, ‑ее; пр. збрыдзеў, ‑дзела; зак.

Разм. Апрыкраць, апастылець. — Глядзець ні на што не магу, усё так збрыдзела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апасты́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астачарце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць; абрыднуць, апрыкраць. І дзе запыніцца яна [лава людзей]? Астачарцела ёй вайна. Колас. Але астачарцелі ўсе Старых канонаў рытмы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астабры́днуцьапрыкраць’ (Сцяшк.). Эмацыянальнае ўтварэнне ад абрыднуць (гл.); параўн. рус. осточертеть, укр. остобісіти (паводле Фасмера, 3, 164 — з выразаў сто чертей, сто бісів) і ўкр. остогидіти, остопранцювати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осатане́ть сов., разг.

1. (разъяриться) ашале́ць, раз’ю́шыцца, разлю́тавацца;

2. (опротиветь) абры́днуць, абры́даць, апры́краць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wderlich a агі́дны, пры́кры, бры́дкі;

~ wrden надаку́чыць, абры́днуць, апры́краць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ре́дька рэ́дзька, -кі ж.;

надое́сть ху́же го́рькой ре́дьки погов. апры́краць як го́ркая цыбу́ліна; хоць ма́халам гані́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.

Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з яд ’атрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTuапрыкраць, раззлаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kel m -s (vor D) агі́да (да чаго-н.);

zum ~ wrden абры́днуць, апры́краць; надаку́чыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)