3. Довады, якімі можна апраўдаць каго‑, што‑н. [Паходня:] — Ты шукаеш апраўдання, Захаравіч, супакойваеш самога сябе.Хадкевіч.// Тлумачэнне, у якім прыводзяцца падставы, якія дазваляюць апраўдаць каго‑, што‑н. У Косці вырвалася міжволі ні то апраўданне, ні то просьба, ні то скарга.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзя́чны, -ая, -ае.
1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.
У. чытач.
Я вам вельмі ў. за дапамогу.
У. позірк.
2.перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.
Удзячная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нязмы́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які цяжка або немагчыма змыць. Нязмыўны вугальны пыл.
2.перан. Такі, які нельга апраўдаць, загладзіць. Пязмыўная ганьба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
justifiable
[,dʒʌstɪˈfaɪəbəl]
adj.
апраўда́ны; яко́га мо́жна апраўда́ць, які́ мо́жа быць апраўда́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
live down
а) апраўда́ць цнатлі́вым жыцьцём (віну́, грахі́)
б) перажы́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
legitimize, BrE-ise[lɪˈdʒɪtəmaɪz]v.fml узако́ніць, прызна́ць зако́нным; апраўда́ць (асабліва што-н. несправядлівае або амаральнае)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unjustifiable[ʌnˌdʒʌstɪˈfaɪəbl]adj. недарава́льны, які не ма́е апраўда́ння;
His behaviour is unjustifiable. Яго паводзіны нельга апраўдаць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНТЫНО́МІЯ (ад грэч. antinomia супярэчнасць у законе),
супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх аднолькава лагічна даказальнае. Паняцце «антыномія» ўзнікла ў антычнасці (Платон, Арыстоцель). Стараж.-грэч. філосафы ў сэнсе антыноміі часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». Шмат увагі фармулёўцы і аналізу антыноміі аддавалі схаластычныя логікі. Кант выкарыстоўваў паняцце «антыномія», спрабуючы апраўдацьасн. тэзіс сваёй філасофіі, паводле якога розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе». Вучэнне Канта пра антыномію развіта ням. класічным ідэалізмам як фундаментальная перадумова дыялект. логікі. Гегель крытычна прааналізаваў кантаўскае вырашэнне пытання антыноміі і паказаў, што супярэчнасць — неад’емная аб’ектыўная характарыстыка духу, які знаходзіцца ў развіцці, гіст. быцця і мыслення. У дыялект. матэрыялізме антыномія разглядаецца ў рамках вучэння пра дыялект. супярэчнасці (адрознівае супярэчнасці ад парадоксаў). Пастаноўка навук. праблем у форме антыноміі і іх вырашэнне — важнае звяно ў тэарэт. адлюстраванні дыялект. супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
Літ.:
Манеев А.К. Философский анализ антиномии науки. Мн., 1974.