Лупе́нік ’масляк’ (лід., Сцяшк. Сл.), шчуч., баранав. лупе́нікі, іўеў. лупі́ннік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да лупі́ць 1 (гл.). Матывацыя: у іх лёгка лупіцца скурка шапачкі. Параўн. таксама славац. łupinki ’апенькі сапраўдныя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́нек, пе́нькі, (мазыр., Жыв. сл.), пэ́нёкь, мн. л. пэ́нькэ ’апенька, Armillariella mellea’ (там жа), (нясвіж., краснап., хоцім., драг., калінк., лельч., ЛА, 1). Да апенькі (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑ (о‑), характэрным пераважна ўсходнім гаворкам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашанцэвік ’баравік, Boletus edulis’ (Сцяшк., Інстр. II), пашанцэйкі ’апенькі, Armiilariella mellea’ (Сцяшк.). Да шанаваць, шанціць, пашанціць (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), якія з польск. poszańcować, poszansować ’пашанцаваць’сягалза ’шанц’ < ням. Schanze (с.-ням. schanze, schantz) > франц. chance ’тс’ (Брукнер, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НЯЧУ́Й-ЛЯВІ́ЦКІ (сапр. Лявіцкі) Іван Сямёнавіч

(25.11.1838, г.п. Сцяблёў Чаркаскай вобл., Украіна — 15.4.1918),

украінскі пісьменнік; пачынальнік жанру сац. аповесці і рамана ва ўкр. л-ры. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1865). Друкаваўся з 1868. Лёс і праблемы сялянства, рабочых прыгоннай і паслярэформеннай Украіны адлюстраваў у сац.-бытавых аповесцях «Мікола Джэра» (1878), «Сям’я Кайдаша» (1879), «Бурлачка» (1880), ідэйныя пошукі інтэлігенцыі — у вострасац. раманах і аповесцях «Хмары» (1874), «Над Чорным морам» (1890), «Неаднолькавымі сцежкамі» (1910), «На гастролях у Мікіцянах» (1911) і інш. Многія яго творы маюць ярка выражаную сатыр. афарбоўку: камедыі «На Кажумяках» (1875), «Галоднаму і апенькі — мяса» (1887), аповесці і апавяданні «Старасвецкія бацюшкі і матушкі» (1884—85), «Афонскі прайдзісвет» (1890), «Сярод ворагаў» (1893), «Старыя гулякі» (1897), «Тэлеграма Грыцу Бындзе» (1911), «Вясковая старшына балюе» (1912). Аўтар гіст. п’ес «Маруся Багуслаўка» (1875), «У дыме і полымі» (1910) і рамана «Князь Ерамія Вішнявецкі» (апубл. 1932). У творах нац. самабытныя характары, каларытныя пейзажныя замалёўкі. Выступаў як літ. крытык, пісаў навук.-папулярныя працы па гісторыі, лінгвістыцы, этнаграфіі, фалькларыстыцы.

Тв.:

Зібрання творів. Т. 1—10. Київ, 1965—68;

Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1956;

Повести и рассказы. М., 1964.

т. 11, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Танкано́жка 1 ’смаржок звычайны’ (бераст., ЛА, 1), ’смаржок стажкаваты’ (бераст., ЛА, 1), ’апенька несапраўдная’ (іван., Расл. св.), танкано́жкі ’смаржкі’ (бераст., Расл. св.). Гл. папярэдняе слова, параўн. сухано́жкі ’апенькі несапраўдныя’ (Скарбы).

Танкано́жка 2 ’сараканожка’ (смарг. Жыв. св.; петрык., ЛА, 1). Аналагічна да папярэдніх слоў (гл.), параўн. станога, станог, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Авяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II) да вавярушкі ад вавёрка (параўн. назву грыба: лісічкі). Аднак больш верагодна, балтызм, тады з літ. voveruškà грыб Cantharellus’ (Чэкман, вусн. паведамл.). Параўн. вавярушкі, гаварушкі (гл.), літ. voveruškà ў сваю чаргу ад voverė̃, vėverìs ’вавёрка’. Назва вавёркі балта-славянская (Фрэнкель, 1233–1234), але назва грыба абмежавана вузкім арэалам, а яе суфіксацыя не адпавядае балтыйскай як спрадвечна роднасная (мы б чакалі ‑ъšьka: *авярошка, *вавярошка). Усё гэта сведчыць у карысць запазычання з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясня́нка 1 ’вяснушка на твары’ (ветк., Мат. Гом.), укр. весня́нки, рус. кастр., пск. веснянки ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне, ад вясняны (гл.) < vesnьnъ і суф. ‑к‑а.

Вясня́нка 2 ’вясенняя песня’ (БРС), вяснянкі ’благавешчанскія вясеннія песні’ (Шн., 1), укр. веснянка ’вяснянка’, рус. веснянки ’вясеннія песні, якія спяваюцца ў карагодах ад благавешчання да ўзнясення’. Польск. wiośnianka. Новае запазычанне. Усх.-слав. лексема, утвораная ў выніку семантычнай кандэнсацыі выражэння вясенняя песня, як, напрыклад, чыгунка (< чыгуначная дарога).

*Вяснянка 3, весня́нка ’яравая пшаніца’ (Выг.). Да вясна́ (гл.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняга слова.

Вясня́нка 4 ’насякомае з сям’і Plecoptera’ (БРС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Названа так таму, што выхад з вады і вылет даспелых насякомых пачынаецца ранняй вясною.

Вяснянка 5 ’апенька’ (б.-каш., Мат. Гом.), відавочна, ’летняя апенька, Pholiota mutabilis’. Да вясна́ (гл.). У дадзеным выпадку вясна азначала ’вясна і лета’, таксама як у балт. мовах. І наадварот, у некаторых слав. гаворках (напр., сілезскіх) lato ’перыяд вясны і лета’. Утварылася шляхам семантычнай кандэнсацыі з вясняная апенька. Сюды ж вясьнянкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)