Лугаві́к ’грыб апенька’ (навагр., Сцяшк.), ’апенька лугавая, Marasmius oreades Fr.’ Названы паводле месца, дзе грыб сустракаецца (параўн. яшчэ кам.бырэзовы, ольховы опэнькы, маст.падарожнікі, драг.пудорожныкь (Жыв. сл.). Сюды ж, відаць, можна аднесці і балг.лугачка ’шампіньён звычайны, Agaricus campestris’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕГНІЮ́ЧНІК (Marasmius),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы, Еўразіі. На Беларусі 16 відаў. Найб. вядомыя Н.: Бульяра (M. bulliardii), галінкавы (M. ramealis), лістападны (M. epiphyllus), лугавы, ці апенька лугавая, або варушка (M. oreades), тычынкападобны (M. androsaceus), часночны, або часночнік (M. scorodonius). Трапляюцца на глебе, лясным подсціле, пнях, ламаччы. Здольныя раскладаць найб. стойкія кампаненты ападу лісця і хвоі — лігнін і цэлюлозу. Пладовыя целы паяўляюцца ў чэрв. — верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы — пераважна дробнае, пры адміранні высыхае. Шапка рознай формы, цёмнаафарбаваная, радзей светлая. Пласціны прырослыя, свабодныя, рэдкія. Ножка цыліндрычная, жорсткая, гнуткая. Мякаць тонкая, шчыльная. Споры эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя. Ёсць ядомыя (напр.. апенька лугавая, часночнік).
Пе́нек, пе́нькі, (мазыр., Жыв. сл.), пэ́нёкь, мн. л. пэ́нькэ ’апенька, Armillariella mellea’ (там жа), (нясвіж., краснап., хоцім., драг., калінк., лельч., ЛА, 1). Да апенькі (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑ (о‑), характэрным пераважна ўсходнім гаворкам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясня́нка1 ’вяснушка на твары’ (ветк., Мат. Гом.), укр.весня́нки, рус.кастр., пск.веснянки ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне, ад вясняны (гл.) < vesnьnъ і суф. ‑к‑а.
Вясня́нка2 ’вясенняя песня’ (БРС), вяснянкі ’благавешчанскія вясеннія песні’ (Шн., 1), укр.веснянка ’вяснянка’, рус.веснянки ’вясеннія песні, якія спяваюцца ў карагодах ад благавешчання да ўзнясення’. Польск.wiośnianka. Новае запазычанне. Усх.-слав. лексема, утвораная ў выніку семантычнай кандэнсацыі выражэння вясенняя песня, як, напрыклад, чыгунка (< чыгуначная дарога).
*Вяснянка3, весня́нка ’яравая пшаніца’ (Выг.). Да вясна́ (гл.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняга слова.
Вясня́нка4 ’насякомае з сям’і Plecoptera’ (БРС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Названа так таму, што выхад з вады і вылет даспелых насякомых пачынаецца ранняй вясною.
Вяснянка5 ’апенька’ (б.-каш., Мат. Гом.), відавочна, ’летняя апенька, Pholiota mutabilis’. Да вясна́ (гл.). У дадзеным выпадку вясна азначала ’вясна і лета’, таксама як у балт. мовах. І наадварот, у некаторых слав. гаворках (напр., сілезскіх) lato ’перыяд вясны і лета’. Утварылася шляхам семантычнай кандэнсацыі з вясняная апенька. Сюды ж вясьнянкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II).
Танкано́жка2 ’сараканожка’ (смарг.Жыв. св.; петрык., ЛА, 1). Аналагічна да папярэдніх слоў (гл.), параўн. станога, станог, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Танцо́ўка1 ’танцорка’ (Нас., Байк. і Некр.). Утворана ад танцаваць (гл.) па тыпу польск.tańcownica, tańcowniczka ’тс’ у пары з tańcownik ’танцор’. Ст.-бел.танцо́вница, тане́чница ’танцорка’ (пач. XVI ст., КГС) з’яўляюцца непасрэднымі запазычаннямі, параўн. яшчэ польск.tanecznica ’танцорка’.
Танцо́ўка2 ’апенька лугавая, жывунец падарожны’ (ваўк., Расл. св., Сярж.–Яшк.). Відаць, да папярэдняга слова, што звязана з размяшчэннем (“утварае карагод”) або са знешнім выглядам (іншая назва сухано́жка, мае часам выгнутую ножку).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абшарпаць.
2.узнач.прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты.Навуменка.Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго.Краўчанка.// Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада.Няхай.Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)