Erzähler m -s, - апавяда́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

narrator

м. апавядальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gawędziarz

м. расказчык; апавядальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

storyteller [ˈstɔ:riˌtelə] n.

1. апавяда́льнік; апавяда́льніца; раска́зчык; раска́зчыца

2. infml вы́думшчык, ілгу́н, маню́ка, плятка́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

narrator [nəˈreɪtə] n.

1. апавяда́льнік; апавяда́льніца; раска́зчык; раска́зчыца

2. ды́ктар; акцёр, які́ чытае тэкст ад а́ўтара

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

teller [ˈtelə] n.

1. касі́р; касі́рка (у банку)

2. лічы́льнік галасо́ў (у Брытанскім парламенце)

3. апавяда́льнік, раска́зчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СПІРЫ́ДА Макар Іванавіч (1867, в. Семернікі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 1950),

бел. нар. казачнік. У 1894—1910 працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў прадмесці Нью-Йорка. Расказваў казкі землякам, якія збіраліся ў яго, каб паспяваць бел. нар. песні, паслухаць творы вуснай фантазіі роднага краю. Вярнуўшыся ў родную вёску, быў вядомы ў акрузе як славуты апавядальнік. Добра валодаў родным словам, дыялогам персанажаў, тонкім гумарам. Асаблівасці яго рэпертуару тыповыя для традыц. зах.-бел. фальклору. У 1948 ад яго рабіў запісы Л.​Р.​Бараг. Казкі С. ўвайшлі ў зб. на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (1966, 10-е выд., 1980).

Літ.:

Бараг Л. Беларуская казка. Мн., 1969. С. 241—242.

І.​У.​Саламевіч.

т. 15, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

teller

[ˈtelər]

n.

1) касі́р -а m., касі́рка f. (у ба́нку)

2) апавяда́льнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

байка́р, ‑а, м.

Апавядальнік, расказчык. І ў якія б крутыя віры не трапляў народ, сярод яго заўсёды знаходзіліся баяны і скамарохі, кніжнікі і байкары. Лойка. // Здатны на выдумкі чалавек. Салдаты любяць заўсёды таленавітых людзей, ці то гарманістаў, ці то добрых байкароў, якія ўмеюць «складна» зманіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЮ́НХГАЎЗЕН (Münchhausen) Карл Фрыдрых Іеранім, барон фон (11.5.1720, г. Бодэнвердэр, Германія — 22.2.1797), нямецкі падарожнік, пісьменнік, з імем якога звязаны цыкл твораў прыгодніцкай літаратуры, т.зв. Мюнхгаўзіяда. З ніжнесаксонскага стараж.-дваранскага роду. З 14 гадоў паж пры двары герцага Браўншвайга. У канцы 1737 разам з прынцам А.​У.​Браўншвайгскім прыбыў у Расію. У 1739—50 (фармальна да 1754—55) служыў у Кірасірскім яго імператарскай высокасці гасудара вял. кн. Пятра Фёдаравіча палку. Удзельнік 2 рус.-тур. кампаній, ротмістр (1750). Вярнуўшыся на радзіму, атрымаў вядомасць як апавядальнік анекдотаў, ваен., вандроўных і паляўнічых прыгод; за свае фантаст. гісторыі празваны баронам-манюкам. У 1781—83 ананімна апублікаваў свае падарожныя і інш. гісторыі ў час. «Vademecum für lustige Leute» («Падарожнік для вясёлых людзей»). У 1786 ням. пісьменнік Р.​Э.​Распэ выдаў у Оксфардзе англамоўную версію прыгод М., тады ж яе пераклаў на ням. мову і дапоўніў Г.А.Бюргер. Персанаж шэрагу драм, раманаў, кінафільмаў. У 1994 у Бодэнвердэры ўстаноўлены помнік-фантан М. (скульпт. Б.​Штырнберг). На бел. мову «Прыгоды Мюнхгаўзена» (паводле Распэ) пераклаў В.​Вольскі (1955).

Літ.:

Капитонов А. Незабвенный барон // Родина. 1992. № 10.

т. 11, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)