апавяда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае што-н.

2. Аўтар апавяданняў, пісьменнік.

|| ж. апавяда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. апавяда́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апавяда́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апавяда́льнік апавяда́льнікі
Р. апавяда́льніка апавяда́льнікаў
Д. апавяда́льніку апавяда́льнікам
В. апавяда́льніка апавяда́льнікаў
Т. апавяда́льнікам апавяда́льнікамі
М. апавяда́льніку апавяда́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апавяда́льнік м. расска́зчик, повествова́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апавяда́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае аб чым‑н. — Ага, цікава, — успомніў наш, апавядальнік, — як сям’я Белавуса апынулася ў лесе. Гурскі. // Той, хто ўмее добра, выразна апавядаць. Словам,.. [кравец] быў не злы чалавек, гаварун, добры апавядальнік. Барсток.

2. Аўтар апавяданняў; пісьменнік. Маладыя апавядальнікі паглыбіліся ў працу над шырокімі палотнамі — раманамі і аповесцямі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяда́льнік м. Erzähler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апавяда́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да апавядальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повествова́тель книжн. апавяда́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; змоўк, -кла; -ні; зак.

Перастаць гучаць ці перастаць гаварыць.

Музыка змоўкла.

Кулямёт змоўк.

Апавядальнік змоўк.

|| незак. змаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расска́зчик раска́зчык, -ка м., апавяда́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замаўча́ць¹, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак. (разм.).

Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.

Апавядальнік замаўчаў.

Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан.: перастаў пісаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)