nuże

1. гл. nuż 2;

2. ану;

nuże wstawaj — ану ўставай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

take a whack at

Sl.

паспрабава́ць што (ану́ ўда́сца)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АН (шумер. «неба»),

Анум, Ану (акад.), у шумера-акадскай міфалогіі бог неба, адно з цэнтральных божастваў. Ан стварае сямёрку злосных дэманаў утуку і пасылае іх супраць бога месяца, каб зацямніць яго. Існуе жаночая паралель Ана — Антум.

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перакупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пакупацца даўжэй, чым трэба; пашкодзіць здароўе празмерным купаннем. Ану! Вылазь хутчэй з вады, каб хто з вас не перакупаўся. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе ану гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ану ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.

Разм. Пхнуць, штурхнуць. Праходзячы каля палоннага, Крыстэль абавязкова старалася зачапіць яго, папхнуць худою загарэлай ручкай ці тузануць за мундзір і адбегчыся, нібы просячы: «Ану, дагані!» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіць, выкл.

Разм. Ужываецца ў значэнні: хутка пайсці, знікнуць і пад. Ану, маляўкі, фіць адсюль! — строга сказаў.. [Жорка]. Смагул і Мікешка не сталі чакаць, пакуль іх папросяць яшчэ раз. Беразняк. / у знач. вык. Юстына тут жа фіць з кухні ў пярэднюю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

come on [ˌkʌmˈɒn] interj. infml ану́!; ну дава́й!;

Come on! We don’t have much time. Варушыся! У нас мала часу;

Come on! Try once more. Ну давай! Паспрабуй яшчэ раз.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

no

1. ну!;

no zaczynamy! — ну, пачынаем!;

no nie krzycz tak! — ну (ды) не крычы так!;

2. ану, ж (жа);

daj no! — ану дай!;

chodźcie no tu! — ану хадзіце сюды!; хадзіце ж сюды!;

no przecież — ну вядома ж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДАВУ́ (Davout, Davoust, d’Avout) Луі Нікала (10.5.1770, Ану, каля г. Авалон, Францыя — 1.6.1823), французскі ваен. дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), князь Экмюльскі (1809). Скончыў Парыжскую ваен. школу (1788). У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 перайшоў на бок рэв. народа. Удзельнічаў у Егіпецкай экспедыцыі 1798—1801. У 1805—14 камандзір корпуса, вызначыўся ў бітвах пад Аўстэрліцам (1805), Аўэрштэтам (1806) і Экмюлем (1809). З 1807 губернатар вял. герцагства Варшаўскага. У 1813—14 кіраваў абаронай Гамбурга ад рас.-прускіх войск. У час «Ста дзён» (20.3—15.7.1815) ваен. міністр Напалеона. Пры Бурбонах спачатку ў няміласці, з 1819 пэр Францыі.

т. 5, с. 565

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)