Кра́ецакраец, луста, скіба’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.). Гл. краяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przylepka

ж. акраец, акрайчык;

гл. piętka

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

хру́мсткі, ‑ая, ‑ае.

Які хрумсціць. Гэта быў ладны жытнёвы акраец з паджарыстай хрумсткай скарынкай. Быкаў. Бацькава крышачку — гэта пудоў з дваццаць духмянага хрумсткага сена. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. расслаб, ‑бла; зак.

Стаць слабым, ненапружаным; аслабець. Усе мускулы, здаецца, расслаблі, угаманіліся, быццам адпушчаныя струны. М. Ткачоў. Рукі .. [Сцяпанавы] адразу расслаблі, упусцілі акраец. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджа́рысты, ‑ая, ‑ае.

Добра падпечаны, з румянай скарынкай. Гэта быў ладны жытнёвы акраец, з паджарыстай хрумсткай скарынкай. Быкаў. // перан. Цёмна-жоўтага, залацістага колеру. Паджарыстая шкарлупка на .. [жалудах] аж блішчала. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дава́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Дабаўка, якую кладуць пры ўзважванні да тавару, калі ў ім не хапае вагі. Юнак падняў даважку і смяецца: — Такой бяды! Акраец з рук упаў... Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарню́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зусім чорны. За вялікім сталом, які стаяў убаку, за паўквартай гарэлкі сядзеў чарнюшчы бадзяга ў лахманах; на стале ляжаў акраец чэрствага хлеба і хвост селядца, на якім выступіла соль. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

glon, ~u

I м.

водарасць

II м. абл.

акраец (хлеба)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сі́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны хлеб. [Валодзя] купіў акраец сітніцы. Чорны. Калі праходзілі міма пякарні і адтуль дыхнула цёплым, хмельным пахам сітніцы, Алесь успомніў, што ў кішэні ў яго ёсць яшчэ недзе адна «лагермарка». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нец ’селядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус. дыял. паўдн. аселедец, оселедня, оселёдка, укр. оселедець селядзец’. Пачатковае а‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)