Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
здо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. здох, ‑ла; зак.
Падохнуць, акалець (пра жывёлу, насякомых). Калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.З нар.//Разм.груб. Памерці (пра чалавека). Каб не клін ды не мох, цясляр з голаду б здох.З нар.
•••
Воўк у лесе (за гарою) здохгл. воўк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zdechnąć
zdech|nąć
зак. здохнуць, падохнуць, акалець;
bodajbyś (żebyś) ~ł! — каб ты здох!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Стаць халодным і цвёрдым; скарчанець, застыць (пра труп).
2. Памерці, акалець. Стары з-за крушні злажыўся з пістаноўкі, зараджанай куляй,.. і смальнуў. То немец і спруцянеў.Гурскі.
•••
Каб ты (ён, яна і пад.) спруцянеў — ужываецца як праклён. Голас у Саўкі быў сярдзіты, хрыплы ад кашлю: — Каб ты спруцянеў, каб ты, падла лапавухая.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́рзнуцьізмёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змёрз, змерзла і змёрзла; зак.
1. Моцна азябнуць, акалець. Рукі змёрзлі. □ Задрамалі [Мірон і Віктар], але хутка так змерзлі, што пачалі зубамі ляскаць.Маўр.// Загінуць ад моцнага холаду, марозу; замерзнуць. І грознымі хвалямі кажа Бяроза: «Чужынцам я заўжды прыносіла жах, Нямала глынула я трупаў варожых, Нямала іх змерзла на беразе ў лозах, А колькі касцей на старых курганах».Броўка.
2. Сапсавацца, пашкодзіцца ад марозу, холаду. Бульба ў капцы змерзла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус.пск., цвяр.кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Азгле́ць ’азябнуць, адубець’ (БРС). Няясна. Магчыма, па паходжанню з польск.oschły ’чэрствы, халодны’. Параўн. бел. паланізм осхлы (гл.). Тады осхлы > *асхлець > азглець. Гэта версія мае семантычныя цяжкасці. Значэнне ’халодны’ ў польскім слове толькі пераноснае, асноўнае значэнне звязана не з паняццем ’холад’, а ’сухмень’. Параўн., аднак, тлумачэнне польск.oschły як oziębły і наадварот. Іншая версія: аззлець < азалець (гл.) ’змерзнуць, акалець’ (Трубачоў, вусн. паведамл.). Магчыма, таксама да асклець (гл.).