оледене́ть сов.

1. абледзяне́ць;

2. перен. адубе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Тое, што і абледзянець.

2. Зрабіцца халодным, як лёд; змерзнуць, адубець, скарчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пагра́бець, паграбітыадубець (пра пальцы)’ (Сл. Брэс.), погрибець, погрибнуць ’тс’ (ТС), пограбітэ ’зрабіцца маларухомым ад холаду’ (Нар. лекс., брэсц.). З польск. pograbiećадубець, скарчанець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праме́рзнуць, -ну, -неш, -не; прамёрз, -ме́рзла; -ні; зак.

1. Моцна змерзнуць ад холаду; адубець.

Ён вельмі прамёрз у дарозе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, зледзянець наскрозь.

Сажалка прамерзла да дна.

|| незак. прамярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прамярза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zgrabieć

зак. скалець; адубець; скарчанець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Акалава́цець ’змерзні, адубець’ (Сцяшк. МГ) да калаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задубене́ть, задубе́ть сов., прост.

1. задубе́ць;

2. (закоченеть) здубе́ць, адубе́ць, скарчане́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акачане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Астыць, змерзнуць; адубець. У галаве.. [дзеда Талаша] з явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў — гэта будзе дзедаў трафей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апруцяне́цьадубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць цвёрдым, як косць; ператварыцца ў косць.

2. Акалець, адубець, застыць (пра труп). // Страціць ад холаду гнуткасць, адчувальнасць; змерзнуць.

3. перан. Застыць у якіх‑н. формах, перастаць развівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)