1) прадстаўнікі вышэйшых пластоў феадалаў у Чэхіі і Польшчы ў 13—14 ст.Лац.адпаведнік у афіц. граматах — «barones». У 14—15 ст. у Польшчы тэрмін «П.» ўсё больш замяняўся тэрмінам «можнаўладцы» або «магнаты».
2) У ВКЛ у 15—16 ст., у час юрыд. афармлення шляхецкага саслоўя, другая пасля князёў група феадалаў, нашчадкі знатных і заможных баяр, якія мелі буйныя маёнткі. Землі належалі П. паводле вотчыннага права («з поўным правам і панствам»). У дакументах 16 ст. згаданы розныя групы П.: П. радныя (паны-рада) — найб. буйныя свецкія і духоўныя землеўласнікі, якія адпаведна сваім дзярж. пасадам засядалі ў Радзе ВКЛ; П. (панове) харугоўныя — буйныя землеўласнікі, якія выходзілі на вайну не ў складзе павятовай шляхты, асобна са сваімі атрадамі васалаў; проста П. (паняты) — заможныя землеўласнікі, якія ў войску выступалі асобнай харугвай. У 2-й пал. 16 ст. паны-рада і князі (княжаты) складалі вышэйшую групу феадалаў ВКЛ — магнатаў. Астатнія П. зліліся з асн. масай шляхецкага саслоўя, якое стала юрыдычна аднастайным. Словам «пан» пры прозвішчы ці імю пачалі называць не толькі шляхціцаў-землеўласнікаў, але і ўсіх прадстаўнікоў шляхецтва. Паступова гэта слова набыло значэнне, адпаведнае рус. слову «господин» — спачатку толькі як абазначэнне гаспадара, валадара, а пазней і як ветлівы зварот да мужчын, незалежна ад іх паходжання і сац. становішча. У апошнім значэнні слова «пан» пры прозвішчы шырока ўжываецца ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Літве і на Украіне. Для Беларусі больш характэрна слова «спадар».
Літ.:
Грицкевич А.П. Формирование феодального сословия в Великом княжестве Литовском и его правовые основы (XV—XVI) // Первый Литовский Статут 1529 г. Вильнюс, 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падру́жжа ’жонка; сяброўка’, падру́жнікі ’пяшчотная назва мужа або жонкі’ (Нік. Очерки). Вытворнае ад друг. Дакладны адпаведнік ва ўкр. м.: падру́жжа ’шлюб; муж, жонка, сямейная пара’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕРБ (польск. herb ад ням. Erbe спадчына), сімвалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы, роду, горада, дзяржавы. Узніклі ў канцы 11—12 ст. ў час крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблем найчасцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасці. Ранні герб меў выгляд шчыта з выявай (гал. атрыбут), потым у яго ўвайшлі шлем, клейнод (фігура на шлеме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой закрывалі шлем ад сонца), карона. У познім сярэдневякоўі ў гербе з’явіліся неабавязковыя элементы — шчытатрымальнікі, стужкі з дэвізам, ордэны. Гербавыя выявы падзяляюцца на фігуры геральдычныя (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Гербавыя шчыты маюць розную форму і паходжанне, назвы іх тыпаў утвораны ад тых краін, дзе яны атрымалі найб. распаўсюджанне. У гербе змяшчаюць кароны: княжацкія, графскія, шляхецкія і інш. Колеры ствараюць фарбамі (чырвоная, блакітная, зялёная, пурпуровая, чорная) і металамі (золата — жоўты, серабро — белы), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). Існуюць сістэмы перадачы колераў і футра штрыхоўкай пры чорна-белым адлюстраванні герба. У гербе бел. шляхты пераважаюць блакітныя і чырв. фарбы. У ВКЛ гербы з’явіліся ў 2-й пал. 14 ст., найб. старажытны вядомы на пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літ.-бел. летапісаў згадвае герб «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня». У сярэдневякоўі герб быў знакам шляхціца і яго ўлады на пэўнай тэрыторыі. Калі гэта ўлада трымалася працяглы час, герб замацоўваўся ў якасці зямельнага або дзяржаўнага і выконваў сваю функцыю нават пры ўладзе інш. феадала. Пазней узніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў. Герб вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербоўнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пустазе́лле ’самарослыя расліны ў супрацьлегласць культурным, агародным’ (ТСБМ), літаратурны адпаведнікрус.сорняки́, польск.chwasty ’тс’. Ад пусты́ (гл.) у значэнні ’непатрэбны, шкодны’ і зе́лле ’дзікарастучыя некарысныя расліны’ (у супрацьлегласць зёлкам, якім прыпісваюцца лекавыя уласцівасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыва́нне ‘граматычная катэгорыя, якая выражае закончанасць / незакончанасць дзеяння ў часе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., БРС). Неалагізм на аснове трываць (гл.), адпаведнікрус.вид, аспект, фіксуецца ў “Беларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча (1918 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́за ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ.lapė́ža ’някемлівы, павольны, мешкаваты чалавек’, lepeĩzeris ’павольны, вялы; разваліна, руіна-чалавек’. Грынавяцкене (там жа, 2, 720) прыводзіць літ.адпаведнік, семантычна тоесны, але які фармальна адрозніваецца (lepérza).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ручво́ ’самае глыбокае цячэнне ракі’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ’вадацёк па ўпадзіне, жолабу’ (Ласт.). Таго ж паходжання, што і ручай (гл.). Магчыма, штучна створаны адпаведнік для называння фарватару, параўн. ручво́ ’кассё’: узяў яе [касу] на плячо ручвом (Воранаў, Полымя, 1971, 5, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ган ’паша, участак каля вёскі, куды выганяюць жывёлу’ (Касп., Шат., Янк. I, Яруш., З нар. сл., Інстр. I, Яшк., БРС); укр.ви́гін, рус.вы́гон, польск.wygon, чэш.výhon, славац.výhon. Ад выганя́ць, гл. гнаць; параўн. структурны адпаведнікліт.ìšgana ’выган, прагон’, gãnýti ’пасвіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маліта́н ’бумазея’, маліта́навы ’бумазейны (Шат.). З франц.molleton ’тканіна мальтон’, магчыма, праз польск. мову, дзе, аднак, адпаведнікmolton — ’мультан, касматая з абодвух бакоў тканіна, якая ўкладваецца, напрыклад, паміж тканінай і падшыўкай парцьеры’. Параўн. таксама бел.мультан (гл.) і польск.multan ’гатунак вельмі мяккай ваўнянай тканіны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахожы (піряхо́жый) ’мінак, прахожы’ (Мік., Нас.), перахажа́ць ’пераходзіць з месца на месца; праходзіць’, перахажа́лы, пераходны ’які праходзіць побач’ (Нас.), рус.смал.перехо́жий. Калька з рус.прохожий ’тс’, параўн. ст.-бел.переходень (XVII ст.) і проходень ’тс’, а таксама адпаведнікрус.перехожий (“калики перехожие”) — хаджа́лы (гл.).