песімі́зм, -у, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм.

|| прым. песімісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неміласэ́рны, -ая, -ае.

1. Бязлітасны, суровы.

Н. чалавек.

2. перан. Вельмі моцны, незвычайны (пра што-н. непрыемнае, адмоўнае; разм.).

Неміласэрная гарачыня.

|| наз. неміласэ́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

no1 [nəʊ] n. (pl. noes)

1. адмо́ва, адмо́ўнае рашэ́нне

2. the noes галасы́ су́праць;

The noes have it! Большасць супраць!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

песімі́зм, ‑у, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у лепшае будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм. Карціна вельмі цікавая па сваёй задуме, выкананню, аднак уся яна прасякнута глыбокім пачуццём безвыходнасці і песімізмам. «Звязда».

[Ад лац. pessimus — найгоршы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згусці́ць, згушчу, згусціш, згусціць; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым. Згусціць цеста. Згусціць пасевы.

•••

Згусціць атмасферу — стварыць напружанае становішча, абстаноўку.

Згусціць фарбы — празмерна перавялічыць што‑н., звычайна адмоўнае (у вусным апавяданні, адлюстраванні і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адмаўляе што‑н. Адмоўны адказ. Адмоўны займеннік. □ [Гэля] раптам вырвала руку і зрабіла ёю адмоўны мах. Гартны. // Які паказвае на адсутнасць чаго‑н.; процілеглы чаканаму. Адмоўны вынік.

2. Дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы. Адмоўны персанаж. □ [Сцёпка:] «Пішы ў газету.., асвятляй сучаснае жыццё вёскі, змагайся з яе адмоўнымі бакамі». Колас. // Неадабральны, асуджальны. Адмоўны водгук. Выхоўваць у дзяцей адмоўныя адносіны да рэлігіі.

3. Пабудаваны, заснаваны на паняццях, якія што‑н. адмаўляюць. Адмоўнае суджэнне. Адмоўны метад доказу.

4. Меншы за нуль. Адмоўны лік.

5. Спец. Суадносны з тым відам электрычнасць матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі. Адмоўны электрычны зарад.

6. у знач. наз. адмо́ўнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму. Мікола недалюбліваў чамусьці Паўлюкоўскага і заўсёды знаходзіў у яго паводзінах і нават у вершах адмоўнае. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verninend a адмо́ўны;

ein ~es Wort адмо́ва; грам. адмо́ўнае сло́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ir-

prefix фо́рма адмо́ўнае прыста́ўкі in- ( = not) перад r, як у irregular

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВУЛЬГАРЫ́ЗМ (ад лац. vulgaris просты, звычайны),

слова, што мае адценне грубаватасці і знаходзіцца па-за межамі літаратурнай лексікі. Вульгарызмы звычайна маюць адмоўнае значэнне, стылістычна зніжаныя, надзвычай экспрэсіўныя і сэнсава ёмістыя (напр., «абармот», «смаркач», «паскудны», «жэрці», «здохнуць»). Выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, для надання паведамленню гумарыст. або іранічнай афарбоўкі. Карыстацца вульгарызмамі трэба ўмела, бо захапленне імі засмечвае мову.

Л.​І.​Бурак.

т. 4, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць.

Аб’ектыўная к.

2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

Музычная к.

К. і літаратуразнаўства.

3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

Падвергнуць крытыцы работу чыноўнікаў.

4. зб. Крытыкі.

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)