адхрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішоя, ‑хрысціцца; зак., ад чаго.

Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго‑, чаго‑н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? Вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь! Колас. // перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялю́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не любяць, да якога адносяцца непрыхільна. Аўгіння выходзіла за нялюбага Бусыгу. Адамовіч. Я вярнулася толькі з вайны, З той нялюбай чужой стараны. Броўка. // Які не адпавядае чыім‑н. схільнасцям, густам. Ліпачка і рада была, што бацька дазволіў адкараскацца ад гэтай нялюбай кніжкі. Сабаленка.

2. у знач. наз. нялю́бы, ‑ага, м.; нялю́бая, ‑ай, ж. Нямілы. Лепей горкую рэдзьку есці, як з нялюбым за стол сесці. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад... (ада..., ад’...), прыстаўка.

1. Утварае дзеясловы са знач.:

а) канца, спынення, канчатковага выканання дзеяння, напр.: адпрацаваць, аддзяжурыць, адгрымець;

б) устаранення чаго-н., рух убок, напр.: адклеіць, адштурхнуць, ад’ехаць;

в) інтэнсіўнасці дзеяння, напр.: адмабілізаваць, адпрацаваць, адсцябаць;

г) давядзення да непажаданага стану, напр.: адтаптаць, адсядзець, адляжаць;

д) з марфемай «цца» — дзеяння, учыненага з мэтай ухілення ад чаго-н., напр.: адпісацца, адкараскацца;

е) з марфемай «цца» — заканчэння працяглага дзеяння, напр.: адваявацца, адбіцца.

2. Утварае назоўнікі са знач. аддалення, напр.: адгалосак.

3. Утварае прыметнікі са знач. утварэння, паходжання ад чаго-н., напр.: аддзеяслоўны, адыменны.

4. Утварае прыслоўі, напр.: адгэтуль, адусюль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

davnkommen* vi (s)

1) уратава́цца, адбі́цца, адкара́скацца (ад каго-н., чаго-н.)

2) пазбы́цца (каго-н., чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адкруці́цца, адкру́чвацца

1. (адшрубавацца) sich bdrehen, sich lsdrehen; sich bschrauben, sich lsschrauben;

2. разм. (адчапіцца, адкараскацца ад чаго-н.) sich (D) etw. vom Hlse schffen; sich von [vor] etw. (D) drücken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

bspeisen vt (mit D) адкармі́ць (каго-н., чым-н.);

j-n mit leren Wrten ~ разм. адкара́скацца (ад каго-н. з дапамогай пустых абяцанак)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pozbyć się

зак. kogo/czego вызваліцца, пазбавіцца; адкараскацца, адвязацца ад каго/чаго;

pozbyć się kłopotu — вызваліцца ад клопату;

pozbyć się natręta — пазбавіцца ад навязлівага чалавека

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wgkommen* vi (s) разм. адыхо́дзіць, сыхо́дзіць, ад’язджа́ць, з’язджа́ць

2) (j-m) прапада́ць (у каго-н. – пра рэчы)

3) адчапі́цца, адкруці́цца, адкара́скацца, адвяза́цца;

gut dabi ~ лёгка [уда́ла, шчаслі́ва] адчапі́цца;

er knnte nicht über hre Trulosigkeit ~ ён нія́к не мог праба́чыць ёй здра́ды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уйти́ сов.

1. (пойти) пайсці́; (выйти) вы́йсці; (отойти) адысці́; (отдалиться) адысці́ся; (зайти) зайсці́; (направиться) накірава́цца, пада́цца; (исчезнуть) зні́кнуць; (покинуть) пакі́нуць; (перестать заниматься чем-л., делать что-л., быть кем-, чем-л. и т. п.) пераста́ць быць (займа́цца, рабі́ць і да таго́ падо́бнае);

2. (убежать, скрыться, спастись) уцячы́, мног. паўцяка́ць; (избежать) пазбе́гнуць, уні́кнуць; (уклониться) ухілі́цца; (избавиться) пазба́віцца; (отделаться) адчапі́цца, адкара́скацца;

3. (не препятствовать, посторониться) сысці́, саступі́ць;

уйти́ с доро́ги сысці́ (саступі́ць) з даро́гі;

4. (израсходоваться) пайсці́, вы́йсці; (истратиться) быць вы́даткаваным, быць стра́чаным; (пропасть) прапа́сці; (вытечь — о жидкостях) разг. вы́цечы; (при кипении) пабе́гчы, вы́бегчы;

5. (углубиться) паглы́біцца;

6. (пройти — о времени) прайсці́, міну́ць;

7. (о часах) спяша́цца;

часы́ ушли́ вперёд гадзі́ннік спяша́ецца;

уйти́ в о́бласть исто́рии адысці́ ў гісто́рыю, стаць гісто́рыяй;

уйти́ в себя́ паглы́біцца ў сябе́;

далеко́ не уйдёшь далёка не по́йдзеш;

уйти́ вперёд абагна́ць, апярэ́дзіць;

уйти́ далеко́ пайсці́ далёка;

душа́ ушла́ в пя́тки душа́ апыну́лася ў пя́тках.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)