адкара́скацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., ад каго-чаго (разм.).

Пазбегнуць, пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.

Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.

|| незак. адкара́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкара́скацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкара́скаюся адкара́скаемся
2-я ас. адкара́скаешся адкара́скаецеся
3-я ас. адкара́скаецца адкара́скаюцца
Прошлы час
м. адкара́скаўся адкара́скаліся
ж. адкара́скалася
н. адкара́скалася
Загадны лад
2-я ас. адкара́скайся адкара́скайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адкара́скаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адкара́скацца сов., прост. отде́латься, отвяза́ться, отбоя́риться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкара́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., ад каго-чаго.

Разм. Пазбегнуць, пазбавіцца чаго‑н., ухіліцца, адчапіцца, адвязацца ад чаго‑н. Моцна прысцігнула гора. Здавалася, канца і краю няма яму і ніколі ад яго не адкараскацца. Крапіва. Каб як адкараскацца ад надакучлівых думак.., [Іван] хутчэй засігаў далей. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адкара́скацца ’адчапіцца’, адкарастыцца (КТС, Янк. I), аткараскацца (Яруш.), оттараскатысь (Клім.) да караскацца ’карабкацца, чапляцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкара́сквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адкараскацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акара́скацца ’справіцца з якімі-небудзь справамі, працай’ (Янк. Мат.). Няясна. Параўн. адкараскацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отвяза́ться

1. адвяза́цца, мног. паадвя́звацца;

2. перен., разг. (отделаться) адчапі́цца, адвяза́цца, адкара́скацца, адкасну́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отде́латься разг.

1. (избавиться от кого-, чего-л.) адчапі́цца, адкруці́цца, адкара́скацца, адвяза́цца;

2. (чем) абысці́ся, адбы́ць;

отде́латься цара́пиной абысці́ся дра́пінай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішоя, ‑хрысціцца; зак., ад чаго.

Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго‑, чаго‑н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? Вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь! Колас. // перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)