ірландскі пісьменнік. Вывучаў філалогію ў Ландандэры і Белфасце. Працаваў у Гарвардскім і Оксфардскім ун-тах. Піша на англ. мове. У паэт. зб-ках «Адзінаццаць вершаў» (1965), «Смерць натураліста» (1966), «Дзверы ў цемру» (1969), «Зіма на зыходзе» (1972), «Поўнач» (1975), «Праца ў полі» (1979) вобразы роднай прыроды, побыт сялян, асэнсаванне паліт. падзей у Паўн. Ірландыі. У вершах і паэмах зб-каў «Станцыя Востраў» (1984), «Глогавая ліхтарня» (1987), «Бачанне рэчаў» (1991), «Працяг: новыя вершы, 1991—1996» (1996) і інш. імкненне да універсалізацыі тэматыкі, філас. асэнсаванне ірл. міфалогіі, ускладненая метафарычная мова. Аўтар кніг эсэ «Заклапочанасць» (1980), «Уладаранне мовы» (1988). Нобелеўская прэмія 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ундэцы́н
(лац. undecim = адзінаццаць)
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць для лячэння грыбковых захворванняў скуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэса́нтнік, ‑а, м.
Баец дэсантных войск, удзельнік дэсанта. Скінуць на парашутах дэсантнікаў. □ У адзінаццаць гадзін.. [батальён] ужо вёў першы бой, акружаў варожых дэсантнікаў.Мележ.// Ваеннаслужачы дэсантных войск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́ліна, ‑ы, ж.
Адно зерне фасолі. Дзядзька адлічыў сто фасолін, разлажыў на адзінаццаць кучак. Выйшла па дзевяць штук у кучцы і адна фасоліна лішняя.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРО́ЗКА Анатоль (сапр.Смаршчок Мацвей; н. 19.2.1915, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.паэт.Засл.д-р медыцыны. Скончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах, у 1939 мед.ф-т Віленскага ун-та. У 1929—39 публікаваў свае вершы ў віленскіх перыяд. выданнях (часопісы «Заранка», «Шлях моладзі», «Калоссе», газ. «Крыніца»), Рэдагаваў часопісы «Шлях моладзі», «Калоссе», рукапісны гумарыст. час. «З-за плоту» (выйшла 3 нумары). Пасля вер. 1939 пераехаў у Івацэвічы. Працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у Вял.Айч. вайну — у Баранавіцкім шпіталі. У 1944 выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым — у ЗША. Першая публікацыя Б. за мяжой — верш «Ліст да маці: (Пераклад з забытага)» (1955). Аўтар зб. «Адзінаццаць вершаў» (1989; на бел. і англ. мовах). У вершах Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай бел. паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай.