адзіна́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 11.

А. рублёў.

|| парадк. адзіна́ццаты, -ая, -ае.

А. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіна́ццаць

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. адзіна́ццаць
Р. адзіна́ццаці
Д. адзіна́ццаці
В. адзіна́ццаць
Т. адзіна́ццаццю
М. адзіна́ццаці

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адзіна́ццаць оди́ннадцать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік. Адзінаццаць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай «11». Адзінаццаць дзён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адзіна́ццаць < прасл. *jedinъ na desete. Гл. Райхенкрон, Зб. Кашмідэру, 152; Слаўскі, 1, 545; Трубачоў, Дополн., 3, 122; Супрун, Числит., 46–47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оди́ннадцать адзіна́ццаць, -ці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да адзінаццаць. Адзінаццатая гадзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэса́нтнік, ‑а, м.

Баец дэсантных войск, удзельнік дэсанта. Скінуць на парашутах дэсантнікаў. □ У адзінаццаць гадзін.. [батальён] ужо вёў першы бой, акружаў варожых дэсантнікаў. Мележ. // Ваеннаслужачы дэсантных войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ліна, ‑ы, ж.

Адно зерне фасолі. Дзядзька адлічыў сто фасолін, разлажыў на адзінаццаць кучак. Выйшла па дзевяць штук у кучцы і адна фасоліна лішняя. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца .., дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)