thill

[Өɪl]

n.

агло́бля f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

агло́блі, аглабе́ль, Д агло́блям, адз. агло́бля, -і, ж.

Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.

Прымацаваць новыя а.

Павярнуць аглоблі (разм.) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.

|| прым. аглабе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gbelbaum

m -(e)s, -bäume агло́бля, ды́шаль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

за́варацень, ‑ратня і за́верцень, ‑ртня, м.

Вяроўка, дрот і пад., якімі прымацоўваецца да саней аглобля. Калі закручваў [Васіль] аглоблі, завертні так трашчалі, што здавалася — вось-вось лопнуць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гало́бляаглобля’ (Сцяшк. МГ). Метатэзай гукаў з агло́бля (гл.). Падобная з’ява назіраецца і ў іншых мовах. Параўн. укр. дыял. голо́бля ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрындо́ла старое ‘аглобля сахі’ (ТСБМ). Гл. крынджалы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглаба́ ’жардзіна ў азяродзе’ (КЭС, лаг.), аглабіца, аглабіна ’тс’ (КТС). Гл. аглобля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shaft [ʃɑ:ft] n.

1. дрэ́ўка (дзіды); тапары́шча; агло́бля

2. lit. про́мень (святла); успы́шка (маланкі)

3. fml зло́сны вы́пад, кпі́ны, насме́шка

4. tech. вал, вось

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

агло́блі, аглабель, Д аглоблям; адз. аглобля, ‑і, ж.

Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.

•••

(Быць) у аглоблях — выконваць якія‑н. цяжкія абавязкі.

Запрэгчы ў аглоблі гл. запрэгчы.

Ні па кані ні па аглоблях гл. конь.

Павярнуць (завярнуць) аглоблі гл. павярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґлабня́аглобля’ (Шатал.). Зыходным з’яўляецца *глобляаглобля’ (з *о‑глобля), якое дысімілявалася ў *глобня́ (л — л > л — н). Аб паходжанні гэтай групы слоў і магчымых этымалагічных версіях гл. Фасмер, 1, 117–118 (пад огло́бля). Няясна, аднак, адкуль у слове ґлабня выбухное ґ. Параўн. і рус. огло́бень. Гэта можа сведчыць не аб дысіміляцыі, а аб іншай суфіксацыі ад адной і той жа асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)