імаве́рнасць, -і, ж.

1. гл. імаверны.

2. Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго-н.

3. Ступень абгрунтаванасці, верагоднасць, дапушчальнасць.

Ступень імавернасці чаго-н.

Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з’яў.

|| прым. імаве́рнасны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрашчэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спрашчэнства, спрашчэнца, уласцівы ім. Але крытыка бывае розная: слушная, аб’ектыўная і, на жаль, вульгарызатарская, спрашчэнская. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́сціна, -ы, ж.

1. У філасофіі: адэкватнае адлюстраванне ў свядомасці суб’екта таго, што існуе аб’ектыўна.

Аб’ектыўная і.

Імкненне да ісціны.

2. Тое, што і праўда.

Яго словы блізкія да ісціны.

3. Сцверджанне, меркаванне, праверанае практыкай, вопытам, выяўленае навукай.

Старыя ісціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субста́нцыя, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, матэрыя ў адзінства ўсіх форм яе руху. Матэрыяльная субстанцыя.

2. Першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў. Субстанцыя глебы.

[Лац. substantia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэ́рыя, -і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе па-за чалавечай свядомасцю і незалежна ад яе.

Формы існавання матэрыі.

2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

Будова матэрыі.

3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

4. перан. Прадмет размовы, тэма.

Гутарыць аб высокай матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

реа́льность в разн. знач. рэа́льнасць, -ці ж.;

реа́льность предложе́ния рэа́льнасць прапано́вы;

объекти́вная реа́льность филос. аб’екты́ўная рэа́льнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэа́льнасць, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэчаіснасць; з’явы, факты, рэчы аб’ектыўнай рэчаіснасці. Жыццёвы матэрыял заўсёды праходзіў адпаведную творчую апрацоўку і набываў новыя якасці, станавіўся арганічным сплавам рэальнасці і мастацкага домыслу. С. Александровіч. Штохвіліны думка ўспыхвае трывожнай іскрай, шукае апоры ў навакольнай рэальнасці — цішыні лесу, цёмных начных дрэвах. Навуменка. Адно, што было некатораю рэальнасцю, гэта — запіска ад рэдактара Уласюка на імя інжынера Блока. Колас.

2. Уласцівасць рэальнага. Рэальнасць планаў.

•••

Аб’ектыўная рэальнасць — усё тое, што існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць.

Аб’ектыўная к.

2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

Музычная к.

К. і літаратуразнаўства.

3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

Падвергнуць крытыцы работу чыноўнікаў.

4. зб. Крытыкі.

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

objective2 [əbˈdʒektɪv] adj.

1. аб’екты́ўны, рэчаі́сны; матэрыя́льны;

an objective fact аб’екты́ўны факт;

objective reality philos. аб’екты́ўная рэчаі́снасць/рэа́льнасць

2. аб’екты́ўны, непрадузя́ты, бесстаро́нні;

objective criteria аб’екты́ўныя крытэ́рыі;

the objective case ling. аб’е́ктны/уско́сны склон

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

імаве́рнасць, ‑і, ж.

Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго‑н., ступень ажыццявімасці. Імавернасць падзей. // Ступень абгрунтаванасці, упэўненасці ў праўдападобнасці або ажыццявімасці чаго‑н.; верагоднасць, дапушчальнасць. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка. Алексютовіч.

•••

Тэорыя імавернасцей гл. тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)