мабілізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мабілізаваць.

2. у знач. наз. мабілізава́ны, ‑ага, м. Той, хто прызваны ў армію па мабілізацыі. Абучэнне мабілізаваных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всево́буч м., ист. (всео́бщее вое́нное обуче́ние) усево́буч, -ча м. (усеагу́льнае вайско́вае абучэ́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выклада́нне ’выманне’; ’выказванне думкі’; ’абучэнне, навучанне’ (БРС); ’спосаб ткання посцілак, калі кожны ўзор выкладаецца’ (З нар. сл.), выклода́нје ’закладная тэхніка ўзорнага ткання’ (Влад.). Да выкладаць (гл.). Параўн. выклад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛЬПІНІЯ́ДА,

масавыя спартыўныя мерапрыемствы па альпінізме. Праводзіцца з вучэбнымі (абучэнне асновам альпінізму) ці спарт. (падрыхтоўка спартсменаў-разраднікаў) мэтамі. Часам прымяркоўваецца да святкавання пэўных знамянальных дат (юбілейныя альпініяды). Першая бел. альпініяда адбылася ў 1960 на Каўказе.

т. 1, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обуче́ние навуча́нне, -ння ср., вучэ́нне, -ння ср.; абучэ́нне, -ння ср.;

всео́бщее обяза́тельное сре́днее обуче́ние усеагу́льнае абавязко́вае сярэ́дняе навуча́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́штра, ‑ы, ж.

Метад ваеннага навучання, заснаваны на механічнай дысцыпліне і бяссэнсавым завучванні прыёмаў ваеннай справы; само такое навучанне. [Міна Кіташ:] — Абараняць цара.. мне доўга не давялося. Тры месяцы муштры ў запасным палку пад Клязьмай, тыдзень дарогі да Мазурскіх балот, два дні ў акопах і пяць хвілін атакі — вось і ўвесь мой баявы шлях. Жычка. // Вельмі строгі метад выхавання; навучанне, абучэнне такім метадам.

[Польск. musztra ад ням. mustern — рабіць агляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)