абучэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абучэ́нне
Р. абучэ́ння
Д. абучэ́нню
В. абучэ́нне
Т. абучэ́ннем
М. абучэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абучэ́нне ср. обуче́ние; см. абучы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абучаць — абучыць і абучацца — абучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абучэ́нне н. гл. навучанне

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Праходзіць ваенную падрыхтоўку.

|| зак. абучы́цца, абучу́ся, абу́чышся, абу́чыцца.

|| наз. абучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

Праводзіць ваенную падрыхтоўку.

А. навабранцаў.

|| зак. абучы́ць, абучу́, абу́чыш, абу́чыць; абу́чаны.

|| наз. абучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шагі́сціка, -і, ДМ -ціцы, ж. (неадабр.).

Ваеннае абучэнне, асновай якога з’яўляецца маршыроўка.

Займацца шагісцікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усево́буч, ‑а, м.

Усеагульнае вайсковае абучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬПІНІЯ́ДА,

масавыя спартыўныя мерапрыемствы па альпінізме. Праводзіцца з вучэбнымі (абучэнне асновам альпінізму) ці спарт. (падрыхтоўка спартсменаў-разраднікаў) мэтамі. Часам прымяркоўваецца да святкавання пэўных знамянальных дат (юбілейныя альпініяды). Першая бел. альпініяда адбылася ў 1960 на Каўказе.

т. 1, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шагі́сціка, ‑і, ДМ ‑ціцы, ж.

Неадабр. Ваеннае абучэнне, пры якім асноўная ўвага надаецца маршыроўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)