Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ermúnterungf -, -en
1) падбадзёрванне; заахво́чванне
2) абуджэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ФЕДАРКО́Ў Анатоль Фёдаравіч (29.9.1934, г. Маздок, Паўн. Асеція — 10.7.1994),
бел. майстар дэкар.-прыкладнога мастацтва. З 1954 шкловыдзімальшчык, з 1968 майстар на шклозаводзе «Нёман». Работы адметныя творчым выкарыстаннем стараж. тэхнік дэкарыравання шкла ў спалучэнні з традыцыямі бел.нар. мастацтва. Распрацаваў і ўкараніў у масавую вытв-сць метад дэкарыравання вырабаў сульфідна-цынкавым шклом, т.зв. нёманская ніць, стварыў арыгінальныя паводле кампазіцыі ніцяныя ўзоры ў тоўшчы шматколернага шкла. Лепшыя яго работы: набор посуду «Кветка» (Гран-пры на Міжнар. выстаўцы шкла і фарфору ў Ябланцы, Чэхія, 1973), дэкар. блюды «Хвалі Туапсе» і «Пялёсткі» (1969), ваза «Павуцінка» (1971), дэкар. кампазіцыі «Абуджэнне» (1975), «Кветкі маладосці» і «Блакітныя купалы» (абедзве 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грымо́ты, ‑мот і ‑аў; адз. грымота, ‑ы, ж.
Раскацістыя гукі грому, бою і пад. Грымоты кананады. □ Красавік — Абуджэнне салодкіх трывог, Прадчуванне грымот, Навальніц і маланак.Звонак.Калі вакол цішэла, не чуваць было грымотаў — рабілася трывожна.Арабей.Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана ў 1991 на ўстаноўчым з’ездзе ў г.п. Іўе Гродзенскай вобласці. Дзейнічае ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і прынятым Статутам. Асн. кірункі дзейнасці: абуджэннегіст. і патрыят. свядомасці бел. татараў, вывучэнне грамадз. гісторыі і гісторыі ісламу, адраджэнне тат. традыцый, культуры, пісьменнасці на аснове араб. графікі. Выдае квартальнік «Байрам» («Свята») на бел. мове і час. «Аль-Ислам» на рус. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДЗЬМІНЫ МЁТЛЫ,
хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі, кляшчамі, рэдка бактэрыямі. Утвараюцца часцей на дрэвах у выглядзе шчыльных пучкоў («мяцёлак») тонкіх укарочаных галінак з дробным недаразвітым лісцем. На Беларусі бываюць на вішні, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (узбуджальнікі — паразітныя грыбы з роду тафрына), на хвоі і елцы (узбуджальнікі — найчасцей іржаўныя грыбы).
Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз мех. пашкоджанні, роставыя пупышкі і стымулюе анамальныя роставыя працэсы: абуджэнне спячых і інтэнсіўнае развіццё прыдатачных пупышак. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, знішчэнне хворых раслін, апрацоўка фунгіцыдамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРДАРА́Н Аганес Мкртычавіч (н. 20.1.1918, г. Карс, Турцыя),
армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1963). Чл.-кар.АНСССР (1958). Аўтар гіст. карцін («Заложнікі фашызму», 1943), лірычных пейзажаў («Армянскі пейзаж», 1944, «Бераг Севана», 1947, «Бюракан восенню», 1959), а таксама пейзажаў з жанравымі матывамі («Вясна», 1956, трыпціх «Абуджэнне», 1971), партрэтаў, нацюрмортаў. Творам характэрна дэкар. спалучэнне гучных, святланосных колеравых плоскасцей. Афармляў спектаклі «Гаянэ» А.І.Хачатурана ў Армянскім акад. т-ры оперы і балета ў Ерэване (1971) і інш., аўтар артыкулаў па пытаннях выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч Мікалай Пятровіч (н. 28.11.1950, в. Петрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Працуе ў ювелірным мастацтве і гарачай эмалі. Асн. творы: дэкар. кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Абуджэнне», «Бабіна лета» (усе 1980-я г.), «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух» (усе 1990-я г.). Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай (1993—97). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.