Філасофія прыроды, вучэнне, якое спрабавала даць закончаную сістэму ведаў аб прыродзе, грунтуючыся не на доследных даных навук, а на абстрактных прынцыпах філасофіі.
[Ням. Naturphilosophie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метафі́зік, ‑а, м.
1. Паслядоўнік метафізікі; проціл. дыялектык.
2.Уст. Філосаф, які вывучае пытанні, што выходзяць за межы вопыту.
3.перан. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філо́саф, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст па філасофіі, а таксама ўвогуле мысліцель, што займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду.
2.перан. Чалавек, які ўдумліва, сур’ёзна ставіцца да жыцця, спакойна і разважліва адносіцца да жыццёвых няўдач і стрэсаў.
3. Той, хто схільны да абстрактных разважанняў (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метафі́зік
(ад метафізіка)
1) паслядоўнік метафізікі;
2) перан. чалавек, схільны ад абстрактных разважанняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
персаніфіка́цыя
(ад персона + -фікацыя)
увасабленне неадушаўлёных прадметаў або абстрактных паняццяў у вобразе чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
персаніфіка́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Увасабленне неадушаўлёных прадметаў або абстрактных паняццяў у вобразе чалавека. Персаніфікацыя з’яў і сіл прыроды. □ Праз персаніфікацыю першапачатковыя міфалагічныя уяўленні паволі адыходзілі на задні план і ў пазнейшыя часы, мабыць, зусім зніклі.Ліс.
[Ад лац. persona — асоба і facere — рабіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Марна́цыя ’псаванне, шкода’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да марнава́ць (гл. ма́рна). Суфікс ‑цыя ў размоўнай мове і зах.-бел. гаворках ужываецца для ўтварэння абстрактных назоўнікаў (драг.сміхо́цыя, штуке́нцыя). Аналагічна польск.marnacja ’марнаванне, страта’.
французскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе тэатр.-дэкарацыйнага мастацтва ў Бельвіле. Зазнаў уплывы неаімпрэсіянізму, П.Сезана, кубізму. Заснавальнік (з С.Тэрк-Дэланэ) плыні арфізм. Дынаміку руху і рытмаў перадаваў з дапамогай вылучаных ім заканамернасцей узаемапранікнення асн. колераў спектра і ўзаемаперасячэння крывалінейных паверхняў. Аўтар абстрактных карцін («Дыск», «Круглыя формы», 1912—13, «Даніна павагі Блерыо», 1914, «Радасць жыцця», 1930—31, «Рытмы», 1930—37), пейзажаў («Чырвоная Эйфелева вежа», 1910), лаканічных нацюрмортаў («Кафейнік, партугальскі нацюрморт», 1915—16), партрэтаў («Ф.Супо», 1922) і інш.Іл. глядзі ў артыкуле Жывапіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЫ́НСКІ (Вячаслаў Адамавіч) (н. 14.10.1950, г.п. Глуск Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Афіц. прадстаўнік Еўрап.АМ у Варшаве (з 1993). Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць («Любімая зямля», 1978, «Жураўліная журба», 1983, і інш.). У 1986—96 працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэаліст. і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць — цыклы: «XX стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988), «Пацукі» (1988—89), «Фарысеі» (1989), «Грэшнікі» (1989—90), «Святыя» (1990), «Мой сябра Феліні» (1992—93), «Лэдзі», «Ню» (абодва 1990—95), «Архідэі» (1995).
В.Захарынскі. Ефрасіння Полацкая. З цыкла «Святыя». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАУ́МЕН (ад грэч. noumenon),
тэрмін, які ў процілегласць феномену, абазначае сутнасць, што можа быць спасцігнута толькі розумам (розумаспасцігальную). Упершыню тэрмін «Н.» выкарыстаў Платон (у дыялогу «Тымей»), які разумеў пад Н. рэальнасць як яна існуе сама па сабе і прадмет абстрактных ведаў. І.Кант (у «Крытыцы чыстага розуму») разглядаў Н. як адмоўнае праблематычнае паняцце. Н. — гэта прадмет розуму, інтэлектуальнай інтуіцыі. У «Крытыцы практычнага розуму» Кант указваў на магчымасць станоўчага спасціжэння Н. як прадмета непачуццёвага сузірання. У гэтым сэнсе Н. недаступны чалавеку, паколькі яго сузіранні, паводле Канта, могуць быць толькі пачуццёвымі. Абодва гэтыя значэнні Н. адпавядаюць у яго філасофіі розным функцыям «рэчы ў сабе».