ВО́РЫВА,

асноўны прыём мех. апрацоўкі глебы адвальнымі плугамі. Падтрымлівае рыхласць ворнага слоя, садзейнічае рэгуляванню паветранага, воднага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў глебы, знішчэнню шкоднікаў культурных раслін, узбуджальнікаў хвароб і пустазелля. Пры ворыве адбываецца падразанне пласта, яго пераварочванне, крышэнне, рыхленне, перамешванне, зараўноўванне, паскарэнне мінералізацыі раслінных рэшткаў, арган. і мінер. угнаенняў, меліярантаў.

Ворыва робяць плугамі рознага тыпу суцэльным (гладкім) або загонным спосабам. Від і глыбіня ворыва залежаць ад глебава-кліматычных умоў, тыпу глебы і яе грануламетрычнага складу, магутнасці перагнойнага гарызонта, эрадзіраванасці глебы, біял. асаблівасцей с.-г. культур, апрацоўкі глебы для папярэдніка, фітасанітарнага стану і інш. Рэкамендуюцца таксама безадвальная апрацоўка глебы і глыбокае падворыўнае рыхленне — спосабы, якія садзейнічаюць прыродаахоўным і энергазберагальным тэхналогіям. Адрозніваюць віды ворыва: культурнае — плугам з перадплужнікам або камбінаванымі адваламі; адваротам пласта — абгортванне на 180°; плантажнае — на глыб. больш за 40 см; яруснае (паслойнае) — па гарызонтах (слаях) на глыб. 0—15, 15—30 см і болей з вынясеннем або без вынясення ніжніх падворыўных слаёў. Ва ўмовах Беларусі час ворыва ў сістэме зяблевай апрацоўкі — восень.

Л.​В.​Круглоў.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

окру́чивание абкру́чванне, -ння ср.; заго́ртванне, -ння ср., укру́чванне, -ння ср.; абго́ртванне, -ння ср., абвіна́нне, -ння ср.; абмо́тванне, -ння ср.; см. обкру́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвёртывание абвіна́нне, -ння ср., абго́ртванне, -ння ср.; укру́чванне, -ння ср., заго́ртванне, -ння ср.; абклада́нне, -ння ср., абкла́дванне, -ння ср.; абкру́чванне, -ння ср.; см. обвёртыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обора́чивание абвіна́нне, -ння ср., абго́ртванне, -ння ср.; укру́чванне, -ння ср., завіна́нне, -ння ср., заго́ртванне, -ння ср.; абкла́дванне, -ння ср., абклада́нне, -ння ср.; см. обора́чиватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обёртка ж.

1. (действие) укру́чванне, -ння ср., абго́ртванне, -ння ср., абклада́нне, -ння ср.; заго́ртванне, -ння ср.;

2. (покрышка книги, тетради) во́кладка, -кі ж.;

3. бот. абго́ртка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвёртка ж.

1. разг. (действие) абвіна́нне, -ння ср., абго́ртванне, -ння ср.; укру́чванне, -ння ср., заго́ртванне, -ння ср.; абклада́нне, -ння ср., абкла́дванне, -ння ср.; абкру́чванне, -ння ср.; см. обвёртыватьI;

2. бот. абго́ртка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)