аблакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што-н.

А. на падаконнік.

|| незак. аблако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіра́цца гл. абаперціся

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падпе́рціся, падапру́ся, падапрэ́шся, падапрэ́цца; падапро́мся, падапраце́ся, падапру́цца; падпёрся, -пе́рлася; падапры́ся; зак.

Абаперціся чым-н. на што-н.

П. локцямі.

|| незак. падпіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіёк, кійка́, мн. кійкі́, кійко́ў, м.

Невялікі кій; тое, што і кій. Абаперціся на к.

|| памянш. кіёчак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. кіёчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апе́рціся, абапруся, абапрэшся, абапрэцца; абапромся, абапрацеся; пр. абапёрся, абаперлася; зак.

Тое, што і абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аба... (гл. а...¹), прыстаўка.

Ужыв.:

1) перад словам, якое пачынаецца збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазначыць;

2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облокоти́ться абапе́рціся, аблакаці́цца, успе́рціся;

он сиде́л, облокоти́вшись на стол ён сядзе́ў, успёршыся на стол.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што‑н. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ра, -ы, ж.

1. Тое, на што можна абаперціся, што служыць для падтрымкі чаго-н.

А. для моста.

Плошча апоры.

2. перан. Дапамога, сіла, што падтрымлівае каго-, што-н.; падтрымка.

Дзеці — а. для бацькоў у старасці.

3. перан. Зыходны пункт, аснова чаго-н.

Вопыт папярэднікаў — а. для далейшых даследаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)