абапе́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абапру́ся абапро́мся
2-я ас. абапрэ́шся абапраце́ся
3-я ас. абапрэ́цца абапру́цца
Прошлы час
м. абапё́рся абапе́рліся
ж. абапе́рлася
н. абапе́рлася
Загадны лад
2-я ас. абапры́ся абапры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абапё́ршыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абапе́рціся сов.

1. опере́ться; (локтями — ещё) облокоти́ться;

2. перен. опере́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абапе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. абапёрся, ‑перлася; зак.

1. на каго-што. Налегчы на каго‑, што‑н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі. // аб каго-што. Прыхіліцца да каго‑, чаго‑н., выкарыстаць што‑н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.

2. перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім‑н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток. // Пакласці што‑н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаперціся, усперціся, налегчы, узлегчы, аблакаціцца, узлакаціцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

апе́рціся гл. абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіра́цца гл. абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опере́ться абапе́рціся, апе́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апе́рціся сов., см. абапе́рціся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што-н.

А. на падаконнік.

|| незак. аблако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)