2.перан. Чалавек, надзелены паэтычнымі адносінамі да свету, жыцця.
П. у душы.
П. у сваёй справе.
|| ж.паэтэ́са, -ы, мн. -ы, -тэ́с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вы́брысці ’выйсці’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Да брысці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыба́цтва, ‑а, н.
Лоўля рыбы, занятак рыбака. Андрэй і Янка захапіліся рыбацтвам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трактары́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Вадзіцель трактара. Камсамолец Янка працавіты, добры трактарыст.Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАМАНО́ЎСКІЯнка (Іван Юльянавіч; 24.8.1928, Мінск —25.6.1974),
бел. графік. Скончыў Бел. тэатр-маст.ін-т (1959). Пляменнік Я.Купалы. У 1960—74 маст. рэдактар час. «Маладосць». Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Творы вызначаюцца яснасцю кампазіцыйнай пабудовы, выразнай перадачай унутр. свету персанажа. Стварыў іл. паводле паэм Я.Купалы «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958—59); партрэтныя серыі «Перадавыя людзі калгаса «Рассвет» (1961), «Галасы Палесся» (1967), «Палескія камунары» (1969); партрэты бел. пісьменнікаў В.Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі (А.Пашкевіч), К.Крапівы, Я.Коласа, М.Лынькова, К.Чорнага, П.Броўкі (усе 1960—70-я г.) і інш. Асобнае месца ў яго творчасці займае вобраз Я.Купалы: серыі лістоў «А хто там ідзе?», «Малады Янка Купала ў Пецярбургу», «Янка Купала на абарончых рубяжах пад Масквой. 1941 год» (усе 1959), серыі партрэтаў паэта (1961—71), карціны «Партрэт Янкі Купалы» (1958), «Янка Купала з моладдзю» (1962). Сярод работ у жывапісе партрэты А.Міцкевіча (1954), бацькі Я.Купалы — Д.А.Луцэвіча, Я.Коласа (абодва 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧЯнка (Іван Антонавіч; 17.11.1906, в. Гібінята Валожынскага р-на Мінскай вобласці — 13.7.1990),
бел. пісьменнік, мемуарыст. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1927). Працаваў у друкарні імя Ф.Скарыны (Вільня, 1927—41). Настаўнічаў. У 1952 рэпрэсіраваны, высланы ў Варкуту. З 1956 настаўнічаў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1930 пад псеўд.Янка Ваўштолскі (вершы, байкі, апавяданні, артыкулы). Аўтар кн. успамінаў «На жыццёвым шляху» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вурзець ’павольна ісці, плесціся’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Няясна; магчыма, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ або з ву́рда ’буркаўка, вяртушка’, тады зыходная форма была б *вурдзець ’куляцца, бурчаць’, відаць, гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГДА́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Янка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 1,04 км², даўж. 2,42 км, найб.шыр. 0,63 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 7 км. Пл. вадазбору 11,8 км².
Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн сплавінныя. Дно плоскае сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае, зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае р.Янка.