Я́нка

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Я́нка Я́нкі
Р. Я́нкі Я́нкаў
Д. Я́нку Я́нкам
В. Я́нку Я́нкаў
Т. Я́нкам Я́нкамі
М. Я́нку Я́нках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Аўтар вершаваных, паэтычных твораў.

Янка Купала — народны беларускі п.

2. перан. Чалавек, надзелены паэтычнымі адносінамі да свету, жыцця.

П. у душы.

П. у сваёй справе.

|| ж. паэтэ́са, -ы, мн. -ы, -тэ́с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́брысці ’выйсці’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Да брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыба́цтва, ‑а, н.

Лоўля рыбы, занятак рыбака. Андрэй і Янка захапіліся рыбацтвам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трактары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вадзіцель трактара. Камсамолец Янка працавіты, добры трактарыст. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вурзець ’павольна ісці, плесціся’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Няясна; магчыма, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ або з ву́рда ’буркаўка, вяртушка’, тады зыходная форма была б *вурдзець ’куляцца, бурчаць’, відаць, гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыжаву́сы, ‑ая, ‑ае.

З рыжымі вусамі. Рыжавусы Янка — чалавек, які ўсё ўмее рабіць: і вокны, і шафы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарля́нка ’гарлянка, Prunella, адварам якой лечаць боль у горле’ (Нас., Шат., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., параўн. і БРС), ’Brunella vulgaris L.’ (Касп.: «Напар гарлянкі мне — нешта горла забалела»). Ад го́рла (гл.) суфіксам янка. Назва дана паводле лячэбных уласцівасцей расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карале́ўна, ‑ы; Р мн. ‑левен; ж.

Уст. і нар.-паэт. Дачка караля. Справілі вяселле, і стаў сіраціна Янка мужам каралеўны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Часта паўтараць слова «што», перапытваць. — Ты, Віцька, не штокай, а прасі прабачэння, — сказаў Янка. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)