Перала́сы: перала́ссая карова ’пярэстая, у палосы’ (бабр., ЛА, 1). У выніку кантамінацыі лексем пярэ́сты і пяля́сы ’з белымі палосамі на чорным фоне ці з чорнымі на светлым’ (Нас.). Параўн. яшчэ перапялёсы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратаўчы́ ’заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэ затаўка. У аснове слоў, відаць, літ. taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піху́тка ’перапёлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Самастойнае ўтварэнне, або пад уплывам польск. дыяп. pichytka ’кнігаўка, Vanellus’; параўн. яшчэ беласт. knichutka, knichuia ’тс’, што утварыліся з гукапераймання: pichyt‑pichyt, chyt‑chyt (Струтынскі, Nazwy, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́бе ’спадар (пры звароце да яўрэя) (Нас.). З ідыш reb ’спадар (зварот) < ст.-яўр. rabbī ’настаўнік (зварот)’. Магчыма, форма рэбе ўтварылася пад уплывам клічнага склону (параўн. пан — пане). Гл. яшчэ рабін 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаспада́рнік, ‑а, м.
Той, хто кіруе гаспадарчай дзейнасцю ў якой‑н. галіне прамысловасць, сельскай гаспадаркі. Ціхан Піменавіч Бумажкоў стаў выдатным гаспадарнікам, вядомым кіраўніком прамысловых прадпрыемстваў. Чорны. // Той, хто загадвае гаспадаркай якой‑н. установы, прадпрыемства і інш. У лагеры засталіся адны гаспадарскі і хворыя ды яшчэ некалькі чалавек аховы. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвячо́рак, ‑рка, м.
Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атра́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да атрада (у 1, 2, 3 знач.). Атрадны збор. Атрадны важаты. Атрадныя заняткі. Атрадны доктар. □ Адгрымела блакада, і ў атрадным баявым жыцці настаў.. момант зацішша. Брыль. У групе коннікаў быў памочнік камандзіра атрада, атрадны пісар і яшчэ сёй-той з партызанскага начальства. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абтапта́цца, ‑топчацца; зак.
1. Тое, што і утаптацца. На двары пахла яшчэ смалой, ля зруба не абтаптаўся жвір.. і ён разносіўся нагамі па ўсім двары. Пташнікаў.
2. Знасіць, стаптаць абутак. [Рыгор] складна прыгаворваў, што ідуць яны [сваты].. здалёку, доўга хадзілі-блудзілі, шукалі-пыталі, абмачыліся і абтапталіся, нацярпеліся і нагараваліся. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то брудна-зялёнае, абвялае. Якімовіч.
2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць; расслаблены. Раман Дзянісавіч кінуў трубку, нібы яна апякла руку, і, абвялы, сеў на крэсла. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)