БАРШЧ (Міхаіл Восіпавіч) (29.1.1904, Масква — 8.11.1976),
рускі і бел. архітэктар і педагог. Праф. (1947). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1926). У 1948—52 працаваў на Беларусі. Адзін з аўтараў планіроўкі і забудовы плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, жылых дамоў на праспекце Ф.Скарыны (1949—56, Мінск; Дзярж. прэмія Беларусі 1968). Сярод інш. работ: жылыя дамы ў Маскве і Новасібірску (1930—50), помнік К.Э.Цыялкоўскаму ў Калузе (1958), манументы ў Маскве ў гонар дасягненняў сав. народа ў асваенні касм. прасторы (1964) і ў Жэневе ў гонар дасягненняў чалавецтва ў асваенні космасу (1971, усе ў сааўт.).
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад.АНБеларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал.ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АНБеларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
згуртаванне бел. інтэлігенцыі. Існавала з кастр. 1918 да 1920. Створана Петраградскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага камісарыята і бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэта: спрыяць развіццю навукі, культуры і нар. гаспадаркі Беларусі. За аснову прыняты статут Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве з дапаўненнем задач эканам. характару. Падрыхтаваны зварот «Да вывучэння Беларусі». Старшыня праўлення — Я.С.Канчар, у т-ва ўваходзілі акадэмік Я.Ф.Карскі, праф. П.М.Жуковіч (ганаровыя члены), М.М.Аўсяны, А.Ц.Вазіла, П.І.Міклашэўскі, М.М.Сабалеўскі, А.К.Сержпутоўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ НАВУКО́ВА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БНКТ) у Маскве, згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 1918—19. Створана пры садзеянні Беларускага нацыянальнага камісарыята. Асн. задачы: развіццё навукі і культуры Беларусі, правядзенне культ.-асв. работы сярод беларусаў. На першым пасяджэнні (14.7.1918) прысутнічала больш за 1000 чал. У т-ва ўваходзілі У.І.Пічэта (старшыня праўлення), В.Р.Брайцаў, Я.Л.Дыла, В.І.Качалаў, М.К.Любаўскі, Ф.Ф.Турук, М.А.Янчук і інш.Т-ва планавала выданне матэрыялаў па этнаграфіі Беларусі, зборнікаў бел. фальклору і бел. л-ры, гіст. і эканам. літаратуры. Быў падрыхтаваны час. «Белорусская жизнь» (не выйшаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАЛЕТА́РСКАЕ СТУДЭ́НЦКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВАў Маскве.
Існавала ў 1923—30 як нац. студэнцкая арг-цыя (756 чал.). Аб’ядноўвала зямляцтвы 22 ВНУ Масквы. Статутныя мэты: «Змаганне з буржуазна-шавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй»; арганізацыя навук. і культурніцкай працы сярод бел. студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясц. асаблівасці і бел. мову; стварэнне спецыялізаваных навук. гурткоў па вывучэнні гісторыі, геаграфіі, роднай мовы і л-ры; арганізацыя навуч. практыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. У 1930 усе згуртаванні па тэр.-нац. прыкметах скасаваны, а пытанні моладзі перададзены ў камсамольскія арг-цыі па месцы вучобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДО́ЛЯ»,
штодзённая незалежная газета ў Зах.Беларусі. Выдавалася ў 1927 у Гродне на бел. мове бел. т-вам «Аб’яднанне». Выступала за дзярж. дапамогу бяздомным бел. сем’ям у Зах.Беларусі, адкрыццё школ на роднай мове, за прыём бел. інтэлігенцыі на дзярж. пасады, аблягчэнне становішча бел. вёскі, стварэнне культ. цэнтраў, эканам. кааператываў і інш. Паведамляла пра ўгодкі з дня абвяшчэння БНР і арганізацыю яе Рады, дзейнасць бел.с.-г.т-ва і інш. Інфармавала пра падзеі ў свеце і Польшчы, дзейнасць польск. сейма і сената, умовы эміграцыі ў Канаду, ЗША, Перу, вяла перапіску з чытачамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ СПРА́ВА»,
газета Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася ў Вільні з 9.4 да 31.7.1926 на бел. мове два разы на тыдзень. Замяніла забароненую ўладамі газету «Беларуская ніва». Была разлічана на сялян і рабочых Зах.Беларусі, на актыў БСРГ. Прапагандавала ідэі нац.-вызв. барацьбы, арганізац. формы грамадскага руху, асвятляла развіццё бел. культуры і асветы ў Зах.Беларусі і БССР, расказвала пра эканам. і паліт. становішча ў БССР, міжнар. жыццё. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць ТБШ, творы зах.-бел. пісьменнікаў. Выйшла 29 нумароў, 11 канфіскаваны. Забаронена ўладамі. З чэрв. 1926 БСРГ выдавала газету «Народная справа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ГІСТАРЫ́ЧНЫ ЧАСО́ПІС»,
штоквартальны навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. мове. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, усеаг. гісторыі. Друкуе навук. і метадычныя матэрыялы ў дапамогу настаўнікам, студэнтам і вучням, тэксты падручнікаў, камп’ютэрныя навуч. праграмы, паведамляе пра навук. канферэнцыі, новыя выданні кніг, падручнікаў, метадычнай л-ры па гісторыі. Садзейнічае працэсу нац. адраджэння, вывучэнню гісторыі Беларусі і прапагандзе гіст. ведаў. Асн. рубрыкі: «З аграрнай гісторыі», «З ваеннай гісторыі», «З гісторыі дыпламатыі», «Усеагульная гісторыя», «Беларусы ў свеце», «Беларусазнаўства», «Імёны вядомыя і невядомыя», «З гісторыі партый і рухаў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́ТНІЦЫ (Parus),
птушкі сям. сініцавых атр. вераб’інападобных. 2 віды: блакітніца блакітная, або звычайная (P. caeruleus), і блакітніца белая, або князёк (P. cyanus). Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі блакітніца блакітная — звычайная на ўсёй тэрыторыі, блакітніца белая — рэдкі аселы від (зах. мяжа арэала віду). Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах. Блакітніца белая занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 13,5 см, маса да 12 г. Апярэнне белае, шаравата-зялёнае з жоўтым, блакітным і чорным. Гняздуюцца невысока ад зямлі ў дуплах дрэў, шчылінах пнёў. Кормяцца пераважна насякомымі, восенню і зімой — насеннем раслін. Карысныя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́НЧЫКАЎ (Моталь Абелевіч) (25.3.1896, г. Краслава, Латвія — 11.11.1935),
дзеяч рэв. руху ў Зах.Беларусі. У рэв. руху з 1912. З 1919 у Чырв. Арміі, нам.нач. палітаддзела 17-й дывізіі на Зах. фронце. З канца 1920 нам. наркома працы БССР. З ліст. 1921 на падп. рабоце ў Зах.Беларусі: сакратар Беластоцкага акр.к-та КПП. У 1922—28 зняволены ў турмах Польшчы. У 1928—35 чл. Бюро ЦККПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыятаЦККПЗБ, прадстаўнік ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII кангрэса Камінтэрна.