1.закім-чым, каго-што і без дап. Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н., стварыць добры догляд, дагледзець. Прыглядзець за дзецьмі. □ [Брыгадзір:] — Возьмеш трох дзяўчат, Хадося. Сама на поле не ходзіш, дык хоць за людзьмі прыгледзь.Навуменка.[Аўдоцця:] — Збіраюся паехаць у Ленінград, дык табе прыйдзецца некалькі дзён у мяне пагаспадарыць. Прыгледзіш тут.Гаўрылкін.— От вазьміце хаця звычайную грушку-дзічку. Калючая яна, нягеглая. А вазьмі яе ды прыгледзь, ды абкапай, ды прышчэпку зрабі, глядзі і выйдзе такая бэра слуцкая, што толькі людзям [надзіва].Лынькоў.
2.каго-што. Спадабаўшы, выбраць; нагледзець. Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, на ёй паставіць меціўся хату для зяця.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пакласці канец сварцы, варожасці паміж сабой і кім‑н. Валя, як мы пераехалі, сама варыла абеды, наогул яна ўсё рабіла сама, каб неяк прымірыцца з маці.Гаўрылкін.Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў, але непрыязнасць да пасынка не давала яму зусім прымірыцца з жонкай, і яны дзьмуліся адно на аднаго.Карпаў.
2. Памяркоўна аднесціся да чаго‑н.; звыкнуцца з чым‑н. На першым пачатку Вера нібы прымірылася з тым, што мары яе стаць урачом не здзейсніліся.Дуброўскі.Бацькі хутка прымірыліся з тым, што хлапец астаўся ў калгасе: нахлебнікам у сям’і ён больш не быў.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́да
(польск. rada, ад ням. Rath)
1) савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Польшчы і Беларусі (напр. паны-р. Вялікага княства Літоўскага);