1.Спец. Дэталь машыны, механізма, якая злучае поршань з валам рухавіка і служыць для перадачы руху ў час работы. Перад .. [трактара] вісеў на цурбалках, а радыятар, поршні, шатуны — усё нутро машыны ляжала, параскіданае на ўтаптанай каленямі раллі і на кавалачках бруднай фанеры.Ракітны.
2.Разм. Мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу. Бывае, што і самому раптам нейкім мулкім стане твой любімы горад, куды звычайна з радасцю і нецярпеннем спяшаешся з усіх дарог, і ты ходзіш па ачышчаных ад снегу вуліцах, нібы той мядзведзь-шатун, і не ведаеш, дзе дзець сябе, такога злога, незадаволенага, вуглаватага.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чым у што. Уперці канец якога-н. прадмета для апоры, супраціўлення, адштурхвання.
У. рукамі ў сцяну.
У. вяслом у дно.
2.у каго-што. У час руху наткнуцца на каго-, што-н., выявіць якую-н. перашкоду.
Мы ехалі, ехалі і ўпёрліся ў плот.
Справа ўпёрлася ў непрадбачаную цяжкасць (перан.).
3.перан., на чым і без дап. Упарта не згадзіцца з чым-н., на што-н.; занаравіцца (пра жывёл).
Упёрся на сваім.
Конь упёрся і ні з месца.
4. З цяжкасцю або без дазволу ўвайсці куды-н.; улезці ў што-н. (разм.).
Упёрся ў хату з бруднымі нагамі.
Уперліся ў багну.
|| незак.упіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).
|| наз.упо́р, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРБЮ́С ((Barbusse) Анры) (17.5.1873, Аньер, каля Парыжа — 30.8.1935),
французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1933). Вучыўся ў Сарбоне, дзе абараніў дысертацыю па філасофіі (1894). Стваральнік міжнар. антымілітарысцкага аб’яднання дзеячаў культуры «Клартэ» (1919). Адзін з арганізатараў антыфаш. руху. Літ. дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1890-х г.Зб. вершаў «Плакальшчыцы» (1895) — даніна моднай на той час дэкадэнцкай паэзіі. У раманах «Агонь» (1916, Ганкураўская прэмія 1917) і «Яснасць» (1919) асудзіў 1-ю сусв. вайну. Аўтар зб-каў публіцыстыкі («Святло з бездані», 1919; «Словы барацьбіта», 1920; «З нажом у зубах», 1921) і навел («Мы», 1914; «Падзеі», 1928, бел.пер. «Розныя факты», 1929), рамана «Звёны» (1925), дакументальных кніг «Кáты» (1926), «Расія» (1930, бел.пер. 1931), біягр. аповесці «Заля» (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАЦЮ́РК ((Ataturk) Мустафа Кемаль) (12.3.1881, г. Салонікі, Грэцыя — 10.11.1938),
дзяржаўны, паліт. і ваенны дзеяч, заснавальнік і 1-ы прэзідэнт (1923—38) Турэцкай рэспублікі. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Стамбуле (1905). Да 1908 удзельнічаў у младатурэцкім руху. Прымаў удзел у італа-турэцкай (1911—12), 2-й Балканскай (1913) і 1-й сусветнай (1914—18) войнах (з 1916 генерал, паша). У 1919 узначальваў нац.-вызв. рух за стварэнне незалежнай Тур. рэспублікі. З 1920 старшыня Вял.нац. сходу Турцыі, сфарміраванага пад яго кіраўніцтвам. З 1921 вярх. галоўнакамандуючы. За перамогу над англа-грэч. інтэрвентамі ў баях пры р. Сакар’я (1921) атрымаў званне маршала і ганаровы тытул газі. Правёў прагрэс. рэформы бурж.-нац. характару ў галіне дзярж.-адм. ладу, культуры і быту: скасаваў султанат (1922) і халіфат (1924), абвясціў рэспубліку (1923), рэфармаваў заканадаўства, увёў грыгарыянскі каляндар, лац. алфавіт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ КАБІНЕ́Ту Празе.
Існаваў з ліст. 1927 да 1930 у г. Прага (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага ін-та грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т.Грыб. Меў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, бел.вызв.-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геагр., культ., гіст., сац.-эканам. і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самаст. існавання ў дзярж. і нац.-культ. сэнсе; азнаямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай. Пры кабінеце існаваў музей-архіў. У сак. 1928 выдаў адозву да ўсіх бел. устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд бел. аддзела Славянскай б-кі і Бел. загранічнага архіва ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Іосіф Аляксандравіч) (21.9.1903, в. Лошыца 1-я, цяпер у межах Мінска — 25.6.1966),
партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. і падп.руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую прамысл. акадэмію (1941). З 1921 на гасп., сав. і парт. рабоце. З сак. 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 21.7.1941 да ліп. 1944 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, у маі—чэрв. 1943 камандзір, у лют.—ліп. 1944 в.а. камандзіра Мінскага партыз. злучэння, удзельнічаў у стварэнні 63 падп.парт. арг-цый у Мінскай і Палескай абл., у баявых аперацыях партызанаў. З 1944 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, у 1948—58 старшыня Белсаўпрофа. Чл.ЦККПБ у 1952—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51, 1955—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЬБА́О (Bilbao),
горад на Пн Іспаніі. Адм. ц.аўт. вобласці Краіна Баскаў і прав. Біская. 369,8 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Порт на Біскайскім зал. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр. Чорная металургія (на базе блізкіх радовішчаў жал. руды і каменнага вугалю); маш.-буд. (суднабудаванне, вытв-сцьпрамысл. і чыг. абсталявання, эл.-тэхн.), хім., нафтаперапр., тэкст., шкларобчая, харч., папяровая, дрэваапр.прам-сць. Ун-т. Музей прыгожых мастацтваў. Арх. помнікі: Стары горад (засн. ў 14 ст.), гатычныя і рэнесансавыя цэрквы.
Засн. ў 1300. Да 16 ст. і з 2-й пал. 18 ст. значны порт, цэнтр гандлю і суднабудавання. У час карлісцкіх войнаў вытрымаў 3 асады. З канца 19 ст. цэнтр баскскага нац.руху. У 1936—37 сталіца аўт. раёна баскаў. У чэрв. 1937 захоплены франкістамі. З 1978 адм. ц.Баскаў Краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЧ (Міхаіл Восіпавіч) (н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац.руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг.Мн., 1973;
Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг.Мн., 1983;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-АФГА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,
каланіяльныя войны Англіі супраць Афганістана. У першую англа-афганскую вайну (1838—42) англ. войскі занялі (1839) гарады Кандагар, Газні, Кабул. У выніку партыз. вайны, якая перарасла ў нар. паўстанне (1841), акупац. армія была знішчана. У 1842 Англія прызнала паражэнне і пакінула Афганістан. У час другой англа-афганскай вайны (1878—80) англ. войскі занялі г. Кандагар. Эмір Якубхан заключыў з Англіяй Гандамакскі дагавор, які выклікаў у 1879 нар. паўстанне. У 1880 пад Майвандам (каля Кандагара) афганцы разбілі англ. брыгаду. Англія адмовілася ад намеру заваяваць Афганістан, аднак дамаглася свайго кантролю над яго знешняй палітыкай. Трэцяя англа-афганская вайна пачалася ў маі 1919 пасля абвяшчэння Афганістанам незалежнасці. Паражэнне англ. войскаў у выніку паўстання пуштунскіх плямёнаў, а таксама ўздым рэв.руху ў Індыі змусілі Англію заключыць у чэрв. 1919 перамір’е, у жн. 1919 — прэлімінарны мірны дагавор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДСЛАЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
сярэдняя агульнаадук.навуч. ўстанова ў мяст. Будслаў Вілейскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) у 1917—19. Засн. па ініцыятыве дзеячаў бел.нац.-вызв.руху І.І.Васілевіча (дырэктар) і Э.А.Будзькі ў канцы 1917 (афіц. адкрыта ў студз. 1918) на базе бел.пач. школы. У 1918/19 навуч.г. дзейнічала 1-я ступень гімназіі (2 падрыхтоўчыя, 2 першыя, 2-і, 3-і і 4-ы класы). Навучалася больш за 300 сял. дзяцей абодвух полаў. Выкладанне вялося на бел. мове. Пры гімназіі дзейнічаў вучнёўскі кааператыў. У 1918 пачалося буд-ва гімназіі паводле праекта, распрацаванага ў традыцыях нац. дойлідства арх. Л.І.Дубейкаўскім. Сродкі на будынак выдзеліў Нар. сакратарыят Беларусі. Мясц. спаланізаваныя памешчыкі разгарнулі кампанію супраць гімназіі, і перад пачаткам 1919/20 навуч.г. яна была забаронена польск. ўладамі.