аро́нія
(н.-лац. aronia, ад гр. aronia)
кустовая расліна сям. ружавых з белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бада́н
(рус. бадан, ад манг. badan)
травяністая расліна сям. каменяломнікавых з бэзава-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў Цэнтр. і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ба́мія
(тур. bamya)
травяністая расліна сям. мальвавых з доўгачаранковым лісцем і жоўтымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае грубае валакно і ядомыя плады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гале́га
(іт. galega)
травяністая расліна сям. бабовых са складаным лісцем і сіне-фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі; выкарыстоўваецца як кармавая і лекавая; казлятнік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гальто́нія
(н.-лац. galtonia)
травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кала́дыум
(н.-лац. caladium)
клубневая расліна сям. ароідных з доўгачаранковым буйным стракатым лісцем і непрыгляднымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
каля́ндра
(лац. coriandrum)
травяністая расліна сям. парасонавых з дробнымі белымі або ружовымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як вострапрыпраўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
клі́вія
(н.-лац. clivia)
травяністая расліна сям. амарылісавых з раменепадобным лісцем і аранжавымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крако́смія
(н.-лац. crocosmia)
травяністая расліна сям. касачовых з мечападобным лісцем і аранжава-чырванаватымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай і Паўд. Афрыцы; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крато́н1
(гр. kroton)
кустовая або дрэвавая расліна сям. малачаевых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, з насення некаторых відаў атрымліваюць алей, які выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)