вы́трыманы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытрымаць.

2. у знач. прым. Строга паслядоўны, устойлівы. Вытрыманы стыль дэкарацый.

3. у знач. прым. Які ўмее валодаць сабою. Болей за ўсіх вытрыманым і спакойным аказаўся Нічыпар Янкавец. Колас.

4. у знач. прым. Даведзены да пэўнага гатунку працяглым захоўваннем. Вытрыманы сыр, каньяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.

2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ня, ‑і, м.

1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць. Купала.

2. Абл. Кнігаўка. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. катаваць.

2. звычайна мн. (катава́нні, ‑яў). Жорсткія фізічныя здзекі, пакуты. Сустрэча са сваім чалавекам, які ў гэтых засценках, пасля ўсіх перанесеных катаванняў, здаваўся яшчэ больш блізкім, надала сілы Святлане. Шахавец. Стары вытрымаў здзекі і катаванне, нічога не сказаў, нікога не выдаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабла́зіць, ‑зіць; зак.

Разм. Аблезці, даліняць, аблупіцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Скура пааблазіла. Сцены пааблазілі. □ Трэба было ісці пехатою... Але [Завішнюк] яшчэ доўга сядзеў на шліхце бярвення, .. з якога пааблазіла кара. Пташнікаў. [Ганначка:] — А з маімі [каровамі] да выстаўкі далёка дыбаць. Як пааблазілі зімой, дык і цяпер яшчэ што бубны. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабпа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абпаліцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дрэвы паабпальваліся знізу. □ Маці кінулася ў агонь, ратаваць сына, і тут яе пакінулі сілы, яна пачала траціць прытомнасць. У гэты момант у будан ускочылі аднавяскоўцы і выратавалі іх абоіх. І Еўдакія Паўлаўна і яе дзеці паабпальваліся. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.

1. Адстаць — пра ўсіх, многіх. Многія бегуны паадставалі. Вучні паадставалі па матэматыцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылятаць — пра ўсё, многае. Здаецца, паехаў бы дамоў ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі... Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыязджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Выехаць адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да першай сусветнай вайны, павыязджалі ў горад. Карпюк.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Высунуцца, выпасці — пра ўсё, многае. У .. [маці] расплялася з куклы каса і павыязджалі чорныя шпількі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрачына́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прачнуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Некаторыя раненыя папрачыналіся, і чуваць было, як яны з крэктам варочаліся з аднаго боку на другі. Лобан. Была летняя раніца і тая сцішанасць, калі яшчэ не ўсе папрачыналіся і вуліц не запоўніла людская мітусня і гамонка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх. А яшчэ праз тры дні ўначы загарэлася новая хата, і, тушачы, вянцы парасцягалі па ўзгорку, аж да падмурка. Мікуліч. Ваўкі, калі гэта былі яны, часткова з’елі сваю здабычу на месцы, а часткова парасцягалі па логавах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)