Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус. зах. смо́голь ‘смоль’, пск. смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск. smogorz ‘торф’, н.-луж. smogor ‘тс’, ст.-чэш. smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругі ‘рыжы (гл.), параўн. балг. му́ргав ‘смуглы’, рус. сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можа быць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус. смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́хнуць ‘рабіцца сухім’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., ЛА, 5), со́хці (Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 5). Параўн. укр. со́хнути, рус. со́хнуть, польск. schnąć, в.-луж. skhnuć, н.-луж. schnuś, чэш. schnouti, славац. schnuť, серб.-харв. са̀хнути, славен. sehníti, балг. съ́хна, ст.-слав. съхнѫти. Прасл. *sъxnǫti ‘сохнуць’. Звязана чаргаваннем галосных з прасл. *suchъ (гл. сухі). Гл. Фасмер, 3, 730; Махэк₂, 591; Шустар-Шэўц, 1287; Бязлай, 3, 223.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стакало́с ‘каласоўнік’ (стол., лельч., жытк., мазыр., Расл. св.; ЛА, 1), стоколо́с, стоколо́са ‘гірса’ (ТС), укр. стоко́лос, рус. стоко́лос, польск. stokłos, чэш. stoklosa, славац. stoklas, серб.-харв. сто̀класа, славен. stóklas. Прасл. *stokolsъ; ад сто і колас (Міклашыч, 335; Фасмер, 3, 764). Махэк₂ (579) заўважае, што лічэбнік сто не мае канкрэтнага значэння, абазначае толькі вялікую колькасць каласкоў у гэтай расліны ў параўнанні з адным коласам культурных збожжавых раслін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́фель ‘клубнепадобны падземны грыб’ (ТСБМ), тру́хвель ‘тс’ (карм., Сярж.–Яшк.), тру́фля ‘тс’ (Некр. і Байк., Сяржаніна, Грыбы). Праз рус. трюфель ці польск. trufła і, магчыма, ням. Trüffel з франц. truffe ‘грыб Tuber’ < італ. trufla < оск.-умбр. *tūfer < лац. tūber ‘клубень’, ‘труфель’ (Фасмер, 4, 112). Паводле Пяткевіча (Пятк. 1, 15), “труфлі паляшук не знае, пагэтаму і не шукае”. Гл. Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 663; Арол, 4, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́жыць ‘звязваць пярэднія ногі каня з адной задняй’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Байк. і Некр., Юрч. СНЛ), ‘путаць каня так, каб тры нагі былі свабодныя, а да чацвёртай была прывязана вуздэчка’ (Нас.). Параўн. рус. трено́жить ‘путаць коней трыногай’, ст.-польск. trnożyć, trynożyć ‘путаць (каня)’ (XV ст.), суч. польск. trynożyć ‘злучаць путам ногі наўскос’. Утворана ад тры ‘тры’ і нага ‘нага’ (Фасмер, 4, 98; Брукнер, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тузлу́к ‘раствор солі для засолу рыбы, ікры’ (ТСБМ), ‘моцны раствор солі’ (калінк., Арх. ГУ), ‘рыбны расол’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана праз укр. ці рус. тузлу́к ‘расол для засолкі рыбы, часцей — ікры’, стараж.-рус. тузлукъ, якія з цюрк. tuzlug (крым.-тат., тат. tuzlug ‘сальніца, расол, падліва’), утворанага пры дапамозе суф. ‑lug ад tuz‑ ‘соль’ (Фасмер, 4, 116; Анікін, 561; Аракін, Тюркизмы вост.-слав., 115–116; ЕСУМ, 5, 670).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турба́н1 ‘музычны інструмент тэорба’ (Нас.). Відаць, праз польск. tyorba, teorban ‘вялікая лютня’ з франц. théorbe, téorbe, tuorbe ‘тс’, італ. tiorba ‘тс’. Гл. тарба́н.

Турба́н2 ‘усходні галаўны ўбор, палотнішча, абматанае вакол галавы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Вруб.). Праз польск. turban ‘тс’, якое (магчыма, праз франц. turban) з тур. tülbend ‘муслін’ < перс. dülbänd ‘тканіна з крапівы’ (SWO, 1980, 783; Фасмер, 4, 136; Арол, 4, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турухта́н ‘батальён, балотная птушка сямейства сяўцоў Philomachus pugnax’ (ТСБМ; Дарафееў, Птушкі; Цярохін, Охота), укр. ‘птушка Philomachus Merrem’, рус. ‘птушка Tringa pugnax’, дыял. курухта́н ’тс’. Не зусім яснага паходжання, відаць, гукапераймальнага (Праабражэнскі, 2, 21). Асоўскі (Stud, sławist., 153) выводзіць з рус. курохтан, курухтан, што з куро́хта (XVIII ст.) < *kuropta < *kuropъta (гл. таксама Сабалеўскі, РФВ, 64, 137; Фасмер, 2, 428), ідэнтычна да курапатка, што падаецца штучным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тшта ‘?’: wyłajaŭ ad tszci, ad wiery (ваўк., Федар. 4), побач з гэтым: zbeścić ad ćci, ad wiery (слонім., там жа). Відаць, да чэсць, параўн. сціць (гл.). Менш верагодная сувязь са ст.-бел. тщитися ‘старацца’, стараж.-рус. тъщати ‘прыцясняць, трывожыць, падганяць’, ст.-слав. тъштати ‘турбавацца, клапаціцца, старацца’ < прасл. *tъščati ‘прагнуць, тужыць’, звязаным з *tъska ‘сум, смутак’ (Фасмер, 4, 130; ESJSt, 17, 1007; ЕСУМ, 5, 690; Арол, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)