Распраста́цьзрабіць простым, роўным; разагнуць; выцягнуць’ (Нас.; ашм., Стан.; ТСБМ), распраста́ць, ріспря́стыць ’распутаць, зняць путы з коней, разпрэгчы каня’, рыспрыста́ць ’распасцерці, распластаць’ (Бяльк.), роспро́статы ’вызваліць ад чаго-небудзь, разлучыць, пазбавіць чаго-небудзь’ (Лексика Пол.), роспро́статыся ’вызваліцца ад чаго-небудзь’, ’разлучыцца з кім-небудзь’ (Сл. Брэс.), ’вызваліць ад путаў’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. роспро́стати ’выраўняць, расправіць’, рус. дыял. распроста́ть ’апустошыць’, і асабліва славен. pròst ’вызвалены, вольны’. Гл. просты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hive2 [haɪv] v.

1. раі́цца;

hive honey запаса́ць мёд;

hive wisdom набіра́цца ро́зуму

2. жыць ра́зам/гу́ртам/зго́дна

hive off [ˌhaɪvˈɒf] phr. v.

1. зрабі́ць но́вы пчалі́ны рой

2. аддзяля́ць, раздзяля́ць (фірму, прадпрыемства і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

backbone [ˈbækbəʊn] n.

1. anat. пазвано́чнік, хрыбе́т

2. асно́ва, су́тнасць;

the backbone of economy асно́ва экано́мікі

3. сі́ла во́лі; цвёрдасць хара́ктару;

You’ve got to have the backbone to do it. Табе трэба мець мужнасць зрабіць гэта.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

звіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Зрабіць вывіх; вывіхнуць. — Я шукаў карову і ў лесе, бегучы, ступіў у зарослую дзеразой яму і ўпаў, і вельмі нага баліць. Мусіць гэта я нагу звіхнуў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здружы́ць, здружу, здружыш, здружыць; зак., каго.

Звязаць дружбай, зрабіць сябрамі. Галоўнае ж — аперацыя яшчэ больш здружыла калектыў, а Людвіку стала сапраўдным баявым экзаменам. Кулакоўскі. Палатна і рамантычны быт, праца ў адным катлаване здружылі ўсіх.. навасёлаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зно́ска, ‑і, ДМ зносцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці ​1 (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Дадатковы тэкст, змешчаны пад асноўным у самым нізе старонкі. Зрабіць зноску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выклікаць страх, боязь, зрабіць палахлівым, нясмелым. Пан вырашыў смерцю запалохаць гордую сялянку. Шкраба. Адэля ўхапілася за бацькавы словы і паспрабавала запалохаць Казюка: — Як я ведаю, дык цябе шукаюць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чысціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чыстым. Вычысціць зубы. Вычысціць двор.

2. Уст. Выключыць са складу чаго‑н.; выгнаць. [Смачны:] — Піша [студэнт], што ў іх выкрылі і вычысцілі ў тэхнікуме сына былога буйнога памешчыка. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)