зрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць копію якога-н. малюнка, узору і пад.

З. партрэт.

2. што. Пакрыць рысункамі ўсю паперу.

З. альбом.

3. што. Рысуючы, зрасходаваць (разм.).

З. аловак.

|| незак. зрысо́ўваць, -ваю, -ваеш, -вае.

|| наз. зрысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)