Баво́ўна (у Касп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багда́й, бада́й (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Булг., Бесар.). Рус. богда́й, бода́й, укр. богда́й, бода́й, польск. bodaj, чэш. bodejť, bohdejt, bo(h)dejž. Усё з бог дай ’дай бог’ (формы тыпу бада́й скарачэннем, гл. Слаўскі, 1, 38). Брукнер, 34; Слаўскі, 1, 38; Махэк₂, 59; Фасмер, 1, 183. Зялёны (Табу, 2, 98 і наст.) лічыў гэты выраз табуістычным. Параўн. яшчэ Кісялёў, Частицы, 118–119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бажа́н ’фазан’ (Нас., Інстр. II), базан (Нас.); да гэтага апошняга параўн. базано́вец. Рус. дыял. бажа́нт, укр. бажа́нт, бажа́нка ’тс’. Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. bażant (параўн. і чэш. bažant) < с.-в.-ням. fasant (< с.-лац. phasanus, phasianus, ад назвы рэчкі на Каўказе). Бернекер, 47; Рыхардт, Poln., 34; Брукнер, 18; Махэк₂, 49; Фасмер, 1, 104. Параўн. яшчэ Шварц, ZfslPh, 5, 125; Попавіч, ZfslPh, 24, 37; Клюге, 185.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыд уст. ’яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъ ’яўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Залп ’адначасовы выстрал’. Як і ўкр., балг. у XX ст. з рус. залп, дзе з канца XVII ст. у форме залб, а з 1720‑х гадоў у форме залп з ням. (Біржакова, Очерки, 120–121). Ням. Salve ’салют’ з XVI ст. < франц. < лац. salvē ’віншую! будзь здаровы!’ Дудэн, Herkunftswörterbuch, 585; Фасмер, 2, 76–77; Шанскі, 2, З, 44; БЕР, 1, 595; Блох-Вартбург, 563.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мша, замш ’від апрацаванай скуры’. Рус., укр. за́мша, польск. zamsz ’тс’, чэш. zámiš ’тс’, славац. zamša ’слой скуры пад верхнім слоем’. Ст.-рус. замша ’замша’ (1635 г.). Ст.-бел. замешъ, замшъ (з 1552 г.); замшовый (1540 г.) < с.-в.-ням. saemisch leder ’замшавая скура’, дзе saemisch < франц. chamois ’серна’ (?) праз польск. Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 48. Там прыводзяцца іншыя версіі, якія прызнаюцца няўдалымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звяк ’металічны ці шкляны гук’. Рус. звяк, укр. дзвяк, польск. dźwięk, славен. zvèk, серб.-харв. зве̑н, зве̏ка, балг. звек, макед. ѕвек. Ц.-слав. звѧкъ ’гук’ (XIV ст.). Ст.-рус. звякъ (XVI ст.). Прасл. zvękъ узыходзіць да і.-е. кораня *gʼhu̯en‑ ’гучаць’ з падаўжэннем k (як і zvǫkъ > рус. звук) Покарны, 1, 491; Траўтман, 374; Махэк₂, 720; Фасмер, 2, 88; Шанскі, 2, З, 81. Гл. звінець, звяга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калю́гі ’тапачкі для мерцвяка’ (навагр., Нар. сл.). Статус слова няясны. Знаходзіцца ў бясспрэчнай сувязі з адзначанымі ў розных гаворках рус. шуйск. калиги ’абутак для мерцвяка’, якое са с.-грэч. καλίγι(ον), καλίγα ’чаравік’ (да лац. caliga ’паўботы’), гл. Фасмер, 2, 167. Фанетыка ў бел. мове тлумачыцца, магчыма, народнаэтымалагічным збліжэннем з калюга ’лужына’ (у такім выпадку калюгі ’тапачкі ад гразі’), шлях пранікнення слова з рускіх гаворак няясны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канве́рт ’пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце’, ’коўдра ў форме пакета’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк.), канаве́рт ’тс’ (Сцяшк.; бяроз. КЭС); кунве́рт (Бяльк.), маст. канвэ́рт, пруж. коновэ́рт ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). З рус. конве́рт, якое ў Пятроўскую эпоху з франц. couvert ’закрыты, схаваны’ < couvrir ’пакрываць’ < с.-лац. copertum < coopertus ’накрыты’. Застаецца няясным узнікненне насавога ‑н‑. Магчыма пасрэдніцтва ням. Kuvert. Гл. Фасмер, 2, 308; Шанскі, 2 (К), 250.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кафэ́ ’невялікі рэстаран, дзе прадаюць каву, чай, закускі і пад.’ (ТСБМ, БРС). Запазычанне адносна новага часу з рус. мовы. Рус. кафе́ ’тс’ у сваю чаргу ўзята з франц. мовы ў сярэдзіне XIX ст. (у франц. мове café ў сучасным значэнні вядома з канца XVII ст. і ўзнікла на базе слова café ’кофе’). Гл. Шанскі, 2, К, 100; Фасмер, 2, 212, 356; Слаўскі, 2, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)