АПЕРА́ТАР (ад лац. operator які дзейнічае), 1) у матэматыцы — адпаведнасць паміж элементамі двух мностваў X і Y (кожнаму элементу x з X адпавядае пэўны элемент y з Y). Раўназначныя паняцці: адлюстраванне, пераўтварэнне, функцыя, функцыянал. Важны клас аператара — лінейныя аператары ў лінейнай алгебры і функцыянальным аналізе. Дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі аператарамі карыстаюцца ў матэм. фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш.Напр., аператар дыферэнцавання
; інтэгральны
; зруху
. Да логікавых аператараў адносяцца кан’юнкцыя, дыз’юнкцыя, імплікацыя, адмаўленне, квантары агульнасці і існавання.
2) У вылічальнай тэхніцы — прадпісанне на мове праграмавання закончанага дзеяння ў праграме, напр. прысваенне лікавага значэння пераменнай велічыні, перадача кіравання, выклік падпраграмы, цыкл.
3) У тэхніцы — спецыяліст, які кіруе з пульта абсталяваннем, напр.ЭВМ, радыёлакацыйнай станцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Якіадпавядае ўстаноўленым стандартным нормам, даведзены да кандыцыі. Кандыцыйнае насенне. Кандыцыйны тавар.// Прызначаны для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільгаці і саставу паветра ў памяшканні. Кандыцыйная ўстаноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрысціяніза́цыя, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Пераварочванне ў хрысціянства, распаўсюджанне дзе‑н. хрысціянства. Хрысціянізацыя народаў Сібіры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУЛО́НА ЗАКО́Н,
адзін з асн. законаў электрастатыкі, які вызначае сілу ўзаемадзеяння паміж двума кропкавымі зарадамі (гл.Зарад электрычны). Устаноўлены ў 1785 Ш.А.Кулонам і незалежна Г.Кавендышам (яго працы апублікаваны ў 1879) і з’яўляецца эксперым. абгрунтаваннем класічнай электрадынамікі.
Паводле К.з. 2 кропкавыя задачы q1 і q2 узаемадзейнічаюць у вакууме з сілай , модуль якой прама прапарцыянальны здабытку гэтых зарадаў і адваротна прапарцыянальны квадрату адлегласці r паміж імі: F = kq1q2/r2, дзе k = 1/4πε0, ε0 — электрычная пастаянная. Сіла накіравана ўздоўж прамой, што злучае зарады, і адпавядае прыцягненню рознаіменных зарадаў і адштурхоўванню аднайменных. Калі ўзаемадзейныя зарады знаходзяцца ў аднародным дыэлектрыку з дыэлектрычнай пранікальнасцю ε, сіла іх узаемадзеяння змяншаецца ў ε разоў. Абагульненне К.з. прыводзіць да Гаўса тэарэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКУ́НДА (ад лац. secunda divisio другое дзяленне — спачатку градуса, а потым і гадзіны),
1) адзінка часу, адна з асноўных адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца с. Адрозніваюць атамную (эталонную) і эфемерыдную (астранамічную) С. Атамная С. роўная 9 192 631 770 перыядам эл.магн. выпрамянення, якое адпавядае пераходу паміж двума звыштонкімі ўзроўнямі асн. стану атама цэзію-133. Узнаўляецца з дапамогай цэзіевых эталонаў частаты і часу (гл.Квантавыя стандарты частаты). Эфемерыдная С. роўная 1/31556 925, 9747 долі трапічнага года (1900-га, які пачаўся ў 12 гадз 31.12.1899; гл.Эфемерыдны час).
2) Вуглавая С. — пазасістэмная адзінка плоскага вугла. Абазначаецца ″. Роўная 1/60 мінуты, або 1/3600градуса, або π/64800 рад (гл.Радыян).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАМАРЫ́Н (ням. Ultramarin ад ультра... + лац. marinus марскі),
мінеральны пігмент ад зялёнага да фіялетавага колеру. Прыродны У. — мінерал ляпіс-лазурак (гл.Лазурыт), які пры награванні набывае ярка-сіні колер, выкарыстоўвалі з даўніх часоў.
Сінт. У. атрымліваюць сплаўленнем кааліну з карбанатам натрыю Na2CO3 (содай) і серай (або сульфатам натрыю Na2SO4 і вугалем). Састаў У. адпавядае ф-ле n (Na2O × Al2O3∙m SiO2)∙Na2Sx; найб. пашыраны У. сіняга колеру, для якога n = 2, m = 3 і x = 4 У. устойлівы да ўздзеяння святла, шчолачаў, раскладаецца к-тамі. Выкарыстоўваюць для атрымання маст. фарбаў і эмалей, афарбоўкі гумы, лінолеуму, буд. матэрыялаў, шпалер, падсіньвання (устаранення жоўтага адцення) тканін, пластмас, паперы, інш. матэрыялаў і харч. прадуктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЛО́Н (ад ням. Schablone узор),
1) узор, па якім надаюць вырабам пэўную форму і памеры, праводзяць крывыя лініі на чарцяжах. Бывае ў выглядзе пласціны з выразам, абрыс якога адпавядае контуру чарцяжа або вырабу, літары, лічбы і г.д.; выкарыстоўваецца для вычэрчвання дэталей, надпісаў і інш. 2) Інструмент для вызначэння шагу стандартных рэзьбаў (разьбовы Ш.), праверкі радыусаў крывізны паверхняў (радыусны Ш), профілю дэталі (профільны Ш.), памераў зубоў зубчастых колаў і інш. 3) Вымяральны інструмент для кантролю складаных профіляў — нармальны калібр.
4) Чарцёж арх., буд. і інш. дэталі, выкананы ў натуральную велічыню.
5) Варштат, на якім збіраюць стандартныя буд. дэталі.
6) Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць; штамп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тыпа́жны, ‑ая, ‑ае.
Якіадпавядае якому‑н. вобразу, ролі; які падыходзіць для якога‑н. вобраза, ролі. А хлопец — той прыгожы быў проста тыпажнай, проста хоць на плакат ці ў кінафільм пра маладых рабочых, прыгажосцю.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксплуатацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксплуатацыі (у 2 знач.). Эксплуатацыйнае выпрабаванне рухавіка.//Якіадпавядае патрабаванням эксплуатацыі. Эксплуатацыйная надзейнасць машын. □ Трактар паказаў высокія эксплуатацыйныя якасці пры бездарожжы, на забалочаных участках, у глыбокім снезе.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск.dywanowy, таксама запазычанне.