Збудаванне з каменю і жалезабетону для вядзення агню і ўкрыцця ад куль і асколкаў. Амбразуры дотаў, вокны ўмацаваных будынкаў выкідвалі шквал агню і металу.«Звязда».— Доты ставяць усюды, амбразуры ў дотах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.
3.(1і2ас.мн.неўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́рчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пакурчыць.
2.узнач.прым. Пагнуты, пакрыўлены, скурчаны. Усюды валяліся абгарэлыя, пакурчаныя рэбры вагонаў, перакуленыя, знявечаныя паравозы, .. узарваныя рэйкі...Шчарбатаў.У рэчку ўпалі пакурчаныя лісці, вецер пагнаў іх да чаротаў, што раслі навокал топкіх берагоў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́й, ‑ю, м., зб.
Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе.Чорны.Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой.Аўрамчык.// Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖПЛАНЕ́ТНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,
матэрыяльнае асяроддзе, якое запаўняе прастору ўнутры планетных сістэм Сонца і інш. зорак. Склад і ўласцівасці М.а. вызначаюцца тыпам зоркі. М.а. складаецца з цвёрдых цел (памеры ад 103м і менш), дробных часцінак і пылу, што ўтвараюцца пры сутыкненнях малых планет і распадзе ядраў камет, а таксама іонаў і электронаў, якія выкідваюцца з сонечнай кароны (сонечны вецер), і касмічных прамянёў.
Газавая кампанента М.а. з-за ўздзеяння сонечнага ветру малая; усюды выяўлены ў невял. колькасці нейтральны вадарод (паблізу арбіты Зямлі яго канцэнтрацыя 0,01 атама у 1 см³). Большасць цвёрдых цел М.а. рухаецца вакол Сонца паблізу плоскасці экліптыкі (канцэнтрацыя іх павялічваецца ў напрамку да Сонца). Шчыльнасць часцінак пылу 2—8 г/см³. Часцінкі памерам меней за 1 мкм выносяцца з Сонечнай сістэмы пад уздзеяннем светлавога ціску сонечных прамянёў. Каля 16 тыс.т міжпланетных часцінак пылу асядаюць штогод на зямную паверхню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Гуляннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дагуляцца да прастуды.
2.перан. Нажыць сабе непрыемнасці легкадумнымі паводзінамі. — Сам вінаваты. Усюды нос свой соваў... Вось і дагуляўся.Бажко.— Ты браце, дагуляешся да таго, што мы цябе выключым зусім з нашай брыгады.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рубіну. // Зроблены з рубіну. Рубінавыя зоркі.
2. Чырвонага колеру, як рубін. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок...Паслядовіч.Помніш вечар з рубінавай дзіўнай зарой, ружавелі далёкія далі?Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МУЧНІ́СТАЯ РАСА́, папяліца, бель,
хвароба вышэйшых раслін, якая выклікаецца мучністарасянымі грыбамі. Пашырана амаль усюды. Найб. развіваецца ў засушлівыя гады. Пашкоджвае многія с.-г. і дзікарослыя расліны, напр.: бабовыя, злакавыя, парасонавыя, буракі, капусту (узбуджальнікі — грыбы роду эрызіфе), гарбузовыя, маліны, ружы, сунічнік, агрэст і парэчкі, Хмель (сфератэка), ігрушы, яблыні і інш. пладовыя культуры (падасфера), дубы і інш. лясныя дрэвы (мікрасфера). Расліны заражаюцца вясной (азімыя і ўвосень) аскаспорамі, пазней канідыямі грыба. На маладых надземных органах паяўляюцца плямы мучніста-белага парашкападобнага або павуціністага налёту з міцэлію і канідыяў грыба, які паступова разрастаецца, робіцца больш шчыльным (лямцавым) і цёмным. Хворыя органы дрэнна растуць і развіваюцца, дэфармуюцца, засыхаюць, плады могуць растрэсквацца і загніваць. У канцы вегетац. перыяду на паверхні міцэлію ўтвараюцца клейстатэцыі, у якіх выспяваюць (звычайна зімой) аскаспоры; зімуе таксама міцэлій (на азімых культурах і шматгадовых раслінах).
Літ.:
Головин П.Н. Мучнисторосяные грибы, паразитирующие на культурных и полезных диких растениях. М.; Л., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СКА (Lemna),
род кветкавых раслін сям. раскавых. Каля 10 відаў. Пашыраны амаль усюды. На Беларусі 3 віды Р.: гарбатая (L. gibba), маленькая (L. minor) і трохдольная (L. trisulca), нар. назва жабіна дзяружка. Трапляюцца ў азёрах, старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.
Шматгадовыя водныя травы ў выглядзе авальнай або падоўжанай лістападобнай зялёнай пласцінкі (наз. лісцец, або фронд) даўж. да 1 см, з карэньчыкам або без яго і з бакавой кішэнькай. Свабодна плаваюць на паверхні вады ці ў яе тоўшчы адзіночна або ў групах па 2—10. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна — пупышкамі, якія закладваюцца ў кішэньцы, часам развіваецца суквецце з 2 тычынкавых і 1 песцікавай моцна рэдукаваных кветак. Плод (калі ён утвараецца) — мяшочкападобны, 1—7-насенны. Зімуе Р. на дне вадаёма. Увесну з вегетатыўных пупышак утвараюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады. Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тапча́к, ‑а, м.
1. Род коннага прывода. Замардавалі [гаспадары] дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе .. Ні адпачынку, ні ласкавага слова.Чарнышэвіч.
2. Тое, што і таптуха (у 2 знач.). [Плотка:] — Гоняць нас усюды. Ловяць нас на вуды, Надзяць па гарох. Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)