ПІ́НСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНА-ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖЗасн. ў 1955 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як тэхнікум, з 1.9.1996 — каледж Рыхтуе тэхнікаў-механікаў, майстроў вытв. навучання, настаўнікаў тэхн. працы. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): механізацыя сельскай гаспадаркі; электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі; механізацыя меліярац. і водагасп. работ; тэхн. эксплуатацыя і рамонт трансп. сродкаў; працоўнае навучанне. Прымае асоб на базе ПТВ і з сярэдняй адукацыяй, якія прайшлі навучанне ў навуч.-вытв. камбінатах па адпаведнай спецыяльнасці. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЬКО́ (Мікола) (Мікалай Іосіфавіч; н. 27.9.1940, в. Пагарэлка Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прам-сці (1962) і Маскоўскі нар.ун-т мастацтваў (1967). Друкуецца з 1970. У зб-ках вершаў «У Нёмна на плячах» (1986), «Сузор’е Шаляў» (1995) паэт. асэнсаванне гіст. вопыту, урокаў вайны і міру. Вершам уласцівы лірычная спавядальнасць, багатая вобразнасць, назіральнасць, трапнасць дэталяў. Піша таксама для дзяцей (зб-кі «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка», 1993; «Шасцікрылец Хмарагон», 1996).
бел. артыстка балета, балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Нар.арт. Беларусі (1977). Скончыла балетны тэхнікум пры Вял. т-ры (1931), працавала ў муз. т-рах Масквы. З 1944 салістка балета Дзярж. джаз-аркестра БССР, з 1947 т-рамуз. камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе. Стваральнік (1958), маст. кіраўнік і харэограф (да 1996) мінскага ўзорнага ансамбля танца «Равеснік» рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў (больш за 100 пастановак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРШЫ́НІН (Мікола) (Мікалай Пятровіч; н. 20.5.1940, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. паэт-сатырык, гумарыст. Скончыў Мінскі аўтамех. тэхнікум (1958), БДУ (1970). Працаваў інжынерам на мінскіх з-дах. З 1978 вядучы інжынер навук.-вытв. аб’яднання «Прагрэс». Друкуецца з 1960. У зб-ках сатыры і гумару «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982) і інш. выкрывае кар’ерыстаў, падхалімаў, хапуг, зладзеяў, прыстасаванцаў і інш.
Тв.:
Свой чалавек: Байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАШКЕ́ВІЧ (Барыс Кірыкавіч) (1.5.1907, в. Рыскоў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 22.2.1982),
генерал-лейтэнант (1966). Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1929), Вышэйшую спецшколу Генштаба (1941), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну на Зах., 2-м Бел. франтах: нач. аддзялення, аддзела, нам.нач. штаба арміі, нам.нач. аддзела штаба фронту. З 1945 на адказных пасадах у штабах Паўн. групы войск, ваен. акруг. З 1955 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕВО́РКАЎ (Сцяпан Агабекавіч) (1.4.1903, Масква — 1990),
армянскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1970). Скончыў Дзярж.тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1930). Працаваў на студыі «Азеркіно». З 1933 на студыі «Масфільм», з 1936 — «Арменфільм» (у 1949—51 дырэктар). З рэж. Э.Карамянам стварыў фільмы: «Горны марш» (1939), «Прывіды пакідаюць вяршыні» (1955), «Сцежкаю грому» (1956), «Асабіста вядомы» («Камо», 1958), «Надзвычайнае даручэнне» (1965), «Выбух пасля поўначы» (1968), «Апошні подзвіг Камо» (1974, з Р.Г.Мелік-Авакянам) і інш.Дзярж. прэмія Арменіі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1923 у Магілёве як пед.тэхнікум. У 1956 да тэхнікума далучана Мінскае дашкольнае пед. вучылішча і ён атрымаў назву Магілёўскае дашкольнае пед. вучылішча. У 1974 вучылішчу прысвоена імя К.Дз.Ушынскага. З 1989 вышэйшае пед. вучылішча (каледж) імя Ушынскага. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): дашкольнае выхаванне, выкладанне ў пач. класах, выкладанне выяўл. мастацтва і чарчэння. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на дашкольным аддзяленні і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КАЛЕ́ДЖ ГА́НДЛЮ.
Засн. ў 1957 у Мінску як тэхнікумсав. гандлю. З 1997 сучасная назва. Рыхтуе бухгалтараў гандл. прадпрыемстваў, юрыстаў, тэхнікаў-тэхнолагаў грамадскага харчавання, эканамістаў, таваразнаўцаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання; камерцыйная дзейнасць; правазнаўства; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, эканоміка і кіраванне прадпрыемствам. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Мае філіял (з 1996), у якім на дзённым аддзяленні вучацца інваліды па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне прадпрыемствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ БА́НКАЎСКІ КАЛЕ́ДЖЗасн. 30.10.1944 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як улікова-крэдытны тэхнікум, з 2.9.1997 — банкаўскі каледж. Навучанне па спецыяльнасці банкаўская справа (2000/01 навуч.г.) вядзецца па 2 узроўнях. Першы дае сярэднюю спец. адукацыю па асн.адукац. праграме з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст»; другі — сярэднюю спец. адукацыю па прафес.адукац. праграме павышанага ўзроўню з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст» са спецыялізацыямі «міжнар. банкаўскія аперацыі» і «прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці». Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУРА́ (Султан) (1910, кішлак Кагалтам Бухарскай вобл., Узбекістан — 14.11.1943),
узбекскі паэт. Удзельнік баёў за вызваленне Беларусі ў гады Вял.Айч. вайны (пахаваны ў в. Казярогі Лоеўскага р-на). Скончыў Бухарскі пед.тэхнікум (1930). Друкаваўся з 1927. Аўтар паэт. зб-каў «Самаадданы» (1939), «Масква» (1941), у якіх апаэтызаваў родны край, дружбу, каханне, патрыятызм моладзі, гераізм бел. народа ў змаганні з фашызмам. На бел. мову яго творы пераклалі А.Астрэйка, С.Ліхадзіеўскі, К.Паўтаржыцкі, К.Цвірка.