*Мурэй, мурі́й ’дробнае і мяккае сена’ (малар., Нар. лекс.). Да мур2, му́рава (гл.). Аб суфіксе ‑ей (‑эй) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэлькоцень (экспр.) ’вельмі неўгамонны чалавек’ (івац., Жыв. сл.). З польск. bełkotliwy ’балбатлівы, лепятун’ і суфікса ‑ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папі́хіч ’чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца, камандуюць’ (ТСБМ), попі́хіч ’тс’ (ТС). Ад папіха́ць < піха́ць з агентыўным суф. ‑іч (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароліца ’вострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцю́шка ’доўгая пуга ў пастуха’ (Выг.). Да пасці© (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 72–73. Аналагічна свіс‑ тушка, габлюшка, вітушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́піч ’грузіла’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць (па‑тап‑ ляць). Аб суфіксе ‑іч (са значэннем ’прадмет дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́шка, лун. походу́шка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога дзеці вучацца хадзіць’ (Шатал.). Да + паход ’хадзьба’ < xodiНахадзіць. Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашша́к ’чарвякі ў заднепраходняй кішцы ў коней’ (Нас.). Відаць, да пастка (гл.) > пастчак > пашчак > пашша́к. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сьбіт ’той, хто звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-небудзь’ (ТСБМ). Да просьба < прасіць з агентыўным суф. ‑іт; параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыму́нкі ’самаробныя чаравікі’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае слова, утворана ад ры́мкаць (гл.), як паку́нкі, справу́нкі (Пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69, 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)