1. Бляск або святло, якое раптоўна з’явілася сярод цемры. Ні пробліску ў цёмным небе, ні зоркі.Краўчанка.
2.перан. Кароткачасовае, слабае праяўленне чаго‑н. (пачуцця, свядомасці і пад.). Пробліск надзеі. Пробліскі радасці. □ І зноў Марына не ўбачыла ніводнага пробліску спагады на тварах .. ворагаў.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр.переміль ’тс’, рус.пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск.przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЯКСА́НДР МАКЕДО́НСКІ, Аляксандр III Вялікі (Alexandros ho Megas; 21.7.356 да н.э., г. Пела — 10.6.323 да н.э.),
цар Македоніі [336—323], славуты палкаводзец і дзярж. дзеяч стараж. свету. Сын Філіпа II. Выхавальнікам яго быў Арыстоцель. Упершыню вызначыўся ў бітве пры Херанеі (338). У 336—335 расправіўся з прэтэндэнтамі на трон і аднавіў макед. панаванне ў Грэцыі. У 334 — пач. 327, каб пераадолець эканам. і сац. крызіс грэч. гарадоў-дзяржаў (полісаў), здзейсніў паходы супраць перс. дзяржавы. Пасля перамог на р. Гранік (334), пры Ісе (333), Гаўгамелах (331) і інш. падпарадкаваў сабе царства Ахеменідаў, захапіўшы велізарныя багацці. У 329—328 заваяваў Сярэднюю Азію. З вясны 327 да 325 ажыццявіў інд. паход, заняў Пенджаб (бітва каля р. Гідасп у 326), імкнуўся дасягнуць даліны р. Ганг, але, змушаны войскам, вярнуўся ў заваяваны раней Вавілон, зрабіў яго сталіцай сваёй дзяржавы. Раптоўна памёр. Паходы Аляксандра Македонскага спрыялі ажыўленню гандл. абмену паміж Усходам і Захадам, станаўленню эліністычнай матэрыяльнай і духоўнай культуры (заснаваны больш за 70 гарадоў, у т. л.Александрыя, Герат, Кандагар). Створаная ім самая вялікая стараж. дзяржава (ад Балкан у Еўропе да Індыі і паўд. граніц Егіпта), пазбаўленая цесных унутр. сувязяў, развалілася пасля яго смерці. На яе тэр. ўзнік шэраг эліністычных дзяржаў.
Літ.:
Шифман И.Ш. Александр Македонский. Л., 1988;
Бойназаров Ф.А. Проблемы традиции и современности: Образ и личность Александра Македонского. М., 1990;
Маринович Л.П. Греки и Александр Македонский: К проблеме кризиса полиса. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
засці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.Раптоўна захапіць, застаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане. Туравец, каб самалёты не засціглі яго на адкрытым месцы, заспяшаўся і хутка ўваліўся ў акопчык.Мележ.[Пётр] ішоў спяшаючыся, нібы баяўся, што спозніцца і тады не засцігне дома самога Мышкіна.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус.плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.
Разм.Раптоўна і моцна спужацца. Акцызнік, відаць, не пачуў, як бразнулі дзверы і выбег з хаты Міхал, бо, калі падняў галаву ад сваіх гумавых ботаў і ўбачыў, што ў парозе пуста, — злякнуўся і змоўк.Пташнікаў.Зуб на зуб не пападзе. Злякнуўся надта.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Раскінуць рукі або крылы крыжам; раскінуцца. Сашка рвануў к сабе дзверцы і раптоўна адхіснуўся ад нечаканасці: бацька распяўся цераз усю машыну галавой у дзверцы, і на дробным яго твары ажывала і шырылася ветлівасць.Чорны.Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус.валаг.перм.перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск.przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг.вали́ ’падае дождж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́ра ’міфічная істота’: каб цябе сыра ўбіла (Касп.), ’прастуда’: каб цябе сыра ламанула (Мат. Маг. 2), сы́ра: сыра переломила ’раптоўна памёр’ (Шымк. Собр.). Паводле Карскага (2–3, 325), эліпсіс з сырая зямля: каб цябе сырая зьела (“легко подразумевается земля”), аднак спалучэнні з рознымі дзеясловамі дэманструюць высокую ступень персаніфікацыі (табуізацыі?) першапачатковай семантыкі. Гл. сыры.