Які знаходзіцца пад следствам. Паддопытныя арыштанты./узнач.наз.паддо́пытны, ‑ага, м.; паддо́пытная, ‑ай, ж.Маёр прывык чуць розныя паказанні, але прызнанне Далінкі было такое нечаканае для следства, што Мядзведзеў не вытрымаў і здзіўлена паглядзеў на паддопытнага.Асіпенка.[Камароўскі:] — Раю пану змяніць тон размовы са мной. Я не панскі паддопытны.Машара.// Які прызначаны для тых, што знаходзяцца пад следствам. Паддопытнае аддзяленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлума́ч, ‑а, м.
1.Гіст. Асоба, якая выкарыстоўвалася для вуснага перакладу з замежнай мовы ў час размовы. // Службовая асоба, якая выконвала абавязкі перакладчыка ў час афіцыйных перагавораў.
2.Разм. Тое, што і тлумачальнік. Сымоніха з Лявоніхай .. пачынаюць гутарку. Мова іх на першы погляд здаецца самай простай .. Каб зразумець глыбокі сэнс гэтай мовы, патрэбен добры тлумач — іначай чалавек не пачуе праўдзівага смаку.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабіне́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кабінета. Кабінетны стол. Кабінетная мэбля.
2. Які адбываецца ў кабінеце. Кабінетныя заняткі. Кабінетныя размовы.// Адарваны ад жыцця, не звязаны з практыкай. Кабінетны вучоны. □ Усе моцна крытыкавалі газету і намесніка рэдактара, .. крытыкавалі заганны кабінетны стыль работы.Шамякін.Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра.Брыль.
•••
Кабінетны партрэтгл. партрэт.
Кабінетны раяльгл. раяль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пантамі́ма, ‑ы, ж.
1. Тэатральны спектакль, у якім дзеючыя асобы выражаюць свае думкі і пачуцці не словамі, а мімікай, жэстамі, пластычнымі рухамі. // Адпаведны жанр у тэатральным мастацтве. // Цыркавы паказ феерычнага характару, у якім асобныя нумары злучаны пэўным сюжэтам.
2. Сюжэтная сцэна ў балеце, оперы, драме, заснаваная на драматычна выразнай ігры без слоў.
3. Жэсты, міміка як сродак размовы (звычайна пры няведанні або слабым веданні мовы).
[Ад грэч. pantómimos — які ўсё пераймае, імітуе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Замяніць адно другім; змяніць. Перамяніць тэму размовы. □ Скінь боты, надзень сухія шкарпэткі, перамяні бялізну!..Мележ.Рыба не клюе.. Трэба было б перамяніць месца, адысціся крокаў на дзесяць пад вярбу.Асіпенка.
2. Надаць іншую форму, зрабіць іншым; перайначыць. Перамяніць адносіны. Перамяніць голас. Перамяніць тактыку. □ Казанцаў пазнаў Аню Папову адразу, нягледзячы на тое, што час перамяніў яе амаль да непазнавальнага...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выкідваць, выдаляць з рота сліну, макроту і пад. Усё радзей і радзей выходзіў за вёску ў сасняк Захар’я, усё часцей і часцей кашляў і пляваўся крывёю.Пянкрат.// Пырскаць слінай у час размовы.
2. Пляваць адзін на аднаго.
3.перан. Выказваць нездавальненне чым‑н., абурэнне. Як ні пляваўся, ні лаяўся [дзед], а давялося на гэты раз схадзіць ужо ў сельсавет.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1.Уст. Тое, што і рускі. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам.Колас.
2. Які мае адносіны да Расіі. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́-нішто́, чаго-нічаго, чаму-нічаму, што-нішто, чым-нічым, аб чым-нічым, займ.неазначальны.
Разм. Нешта, сёе-тое. — Сустракаюся з людзьмі, якія, я так лічу, што-нішто ды разумеюць і ў тваіх аўтаматах.Шамякін.Людзі прыслухоўваліся і, відаць, што-нішто ўхапілі з нашай размовы.Асіпенка.Які ён ні ёсць конік, а свой, і палоска свая; дасі ім — і яны што-нішто дадуць табе!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР ІМЯ́ У.МАЯКО́ЎСКАГА Створаны ў 1922 як Маскоўскі т-р Рэвалюцыі. З 1943 наз. Маскоўскі т-р драмы, з 1954 сучасная назва. У 1922—24 т-р узначальваў У.Меерхольд (паст. «Даходнае месца» А.Астроўскага, «Возера Люль» А.Файко, абодва 1923). З сярэдзіны 1920-х г. спектаклі ставілі рэжысёры розных школ, сярод пастановак: «Рэха» У.Біль-Белацаркоўскага (1924), «Чалавек з партфелем» Файко (1928). У 1930—35 гал. рэжысёр А.Папоў, які паставіў «Мой сябар» М.Пагодзіна (1932), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1935). У 1939 А.Лабанаў паставіў «Таню» А.Арбузава. У 1943—66 гал. рэжысёр М.Ахлопкаў, які паставіў спектаклі «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Садоўнік і цень» Л.Лявонава (1957), «Медэя» Эўрыпіда (1961). З 1967 маст. кіраўнік А.Ганчароў, пастаноўкам якога ўласцівы яркая тэатр. форма, грамадз.-публіцыстычны пафас: «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1969), «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса (1970), «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага (1971), «Размовы з Сакратам» Э.Радзінскага (1975), «Бег» М.Булгакава (1978), «Заўтра была вайна» Б.Васільева (1985), «Захад» І.Бабеля (1988), «Гарбун» С.Мрожака (1992), «Ахвяра стагоддзя» паводле А.Астроўскага (1994) і інш. У розныя гады ў складзе трупы: М.Бабанава, Т.Васільева, Э.Вітарган, Ю.Глізер, Н.Гундарава, Т.Дароніна, А.Джыгарханян, Т.Карпава, І.Касталеўскі, А.Лазараў, Я.Лявонаў, С.Немаляева, Н.Русланава, У.Самойлаў, Я.Самойлаў, Б.Ценін, М.Штраўх і інш.