(ням. Indossant, ад лац. in = на + dorsum = спіна)
асоба, якая робіць на адвароце вэксаля, чэка або іншай каштоўнай паперы перадатачны надпіс (індасамент).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
РАГВАЛО́Д БАРЫ́САВІЧ, Рагвалод Рагвалодавіч (у хрышчэнні Васіль),
князь полацкі і друцкі ў 2-й пал. 12 ст. Сын Рагвалода Усяславіча. У 1129 разам з інш. полацкімі князямі высланы кіеўскім кн.Мсціславам Уладзіміравічам у Візантыю, адкуль вярнуўся ў 1139. Каля 1144 стаў полацкім князем. У 1151 выгнаны вечам з Полацка і сасланы ў Мінск да яго ворага Расціслава Глебавіча. Па патрабаванні Юрыя Далгарукага вызвалены і з’ехаў у Чарнігаў да Святаслава Ольгавіча, які дапамог яму войскам у вяртанні зямель. У 1158 (у летапісе 1159) па запрашэнні жыхароў Друцка «з вялікай пашанай увайшоў у горад» (на радзіму вяртаўся са Слуцка), потым пры дапамозе сваіх прыхільнікаў зноў выбраны вечам на княжанне ў Полацку (сеў «на столе деда своего и отца своего с честью великою»), Зрабіў некалькі паходаў на Мінск і Гарадзец супраць Расціслава Глебавіча, у 1161 разбіты мінскім кн.Валадарам Глебавічам, пасля чаго вярнуўся ў Друцк, а «Полотьску не сме ити, занеже множьство погибе полочан». У 1171 паводле загаду Р.Б. высечаны надпіс на вял. камяні (т.зв. Рагвалодаў камень).
Літ.:
Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966;
|| наз.падпіса́нне, -я, н. (да 1 знач.), падпі́сванне, -я, н. (да 1—3 знач.), падпі́ска, -і, ДМ -сцы, ж. (да 4 знач.) іпо́дпіс, -у, м. (да 1 знач.).
Падпісанне дагавора.
Падпісванне сшытка.
Падпіска на газеты.
Даць дакумент на подпіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грыф
(фр. griffe)
афіцыйны надпіс або штамп на дакуменце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр. бланк з грыфам установы, дакумент з грыфам «Сакрэтна»).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
перада́тачныв разн. знач. переда́точный;
п. вал — переда́точный вал;
п. акт — переда́точный акт;
~ная інста́нцыя — переда́точная инста́нция;
п. на́дпіс — фин. переда́точная на́дпись;
п. лік — мат. переда́точное число́;
п. біле́т — ж.-д. переда́точный биле́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэві́з, ‑а, м.
1. Праграмная кіруючая ідэя, выражаная адным ці некалькімі словамі; лозунг. Зрабіць як найбольш і як найлепш — стала дэвізам нашых людзей, дзе б яны ні працавалі.Пестрак.Усё шырэй і мацней гучыць палымяны дэвіз — жыць і змагацца па Ільічу.«Звязда».
2. Слова або выраз, якія замест свайго імя ставіць на творы аўтар, удзельнік закрытага конкурсу. Першую прэмію атрымаў праект пад дэвізам «Наперад».
3.Уст. Кароткі сімвалічны надпіс на гербе, шчыце, ордэне і пад.
[Фр. devise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Дарога, якая адыходзіць у бок ад асноўнай магістралі. Неўзабаве паказалася паваротка ў Ліпск. Старшы механік прытармазіў і паволі з’ехаў з шашы на палявую дарогу.Паслядовіч.Перад.. [Шрэдарам] была брукаваная паваротка і надпіс на слупе: «На Сумлічы. Шэсць кіл[а]метраў».Чорны.
2.Разм. Тое, што і паварот (у 2 знач.). Паваротка, яшчэ раз паваротка, і дарога ўразаецца ў стары лес.А. Александровіч.
•••
Зрэзаць павароткугл. зрэзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zgodny
zgodn|y
1. згодны; адпаведны;
~e z oryginałem — адпавядае арыгіналу (надпіс на дакуменце);
2. згодны; дружны;
~e małżeństwo — дружная пара
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
unterságenvt забараня́ць;
das Betréten des Gártens ist unterságt увахо́д у сад забаро́нены;
das Ráuchen ist unterságt куры́ць забаро́нена (надпіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дэдыка́цыя
(лац. dedicatio = прысвячэнне)
1) надпіс на кнізе, фатаграфіі або іншым прадмеце, які сведчыць, што дадзеная рэч даецца ў падарунак каму-н.;
2) паведамленне аўтара ў пачатку твора, што ён прысвячае гэты твор якой-н. асобе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)