шугі́снуць

‘кінуць чым-небудзь на каго-небудзь (шугіснуць палкай на вераб'ёў); калыўнуць чым-небудзь (шугіснуць люлькай)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шугі́сну шугі́снем
2-я ас. шугі́снеш шугі́снеце
3-я ас. шугі́сне шугі́снуць
Прошлы час
м. шугі́снуў шугі́снулі
ж. шугі́снула
н. шугі́снула
Загадны лад
2-я ас. шугі́сні шугі́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шугі́снуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДАГАВО́Р АБ ЗАБАРО́НЕ РАЗМЯШЧЭ́ННЯ Я́ДЗЕРНАЙ ЗБРО́І НА МАРСКІ́М ДНЕ,

шматбаковае міжнар. пагадненне аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў іх нетрах ядз. зброі і інш. відаў зброі масавага знішчэння. Адкрыты для падпісання ў Маскве, Вашынгтоне і Лондане 11.2.1971. Удзельнікамі дагавора з’яўляюцца больш за 100 дзяржаў, у т. л. Рэспубліка Беларусь (падпісала яго 3.3.1971, ратыфікавала 6.9.1971). Дагавор забараняе ўстанаўліваць і размяшчаць ядз. зброю і інш. віды зброі масавага знішчэння, пускавыя ўстаноўкі і інш. прыстасаванні, прызначаныя для захоўвання, выпрабавання ці выкарыстання такой зброі на дне мораў, акіянаў і ў іх нетрах за знешняй мяжой 12-мільнай узбярэжнай зоны (адлічваецца ад лініі найвялікшага адліву ўздоўж марскога ўзбярэжжа).

Ю.​П.​Броўка.

т. 5, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цы́пкі

‘трэшчыны на скуры рук, ног’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. цы́пкі
Р. цы́пак
Д. цы́пкам
В. цы́пкі
Т. цы́пкамі
М. цы́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шты́ль

‘адсутнасць ветру на моры’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шты́ль
Р. шты́лю
Д. шты́лю
В. шты́ль
Т. шты́лем
М. шты́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дагавор аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго нетрах ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння 1971 9/69

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

во́лас

‘шэрсць на целе жывёлы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. во́лас
Р. во́ласу
Д. во́ласу
В. во́лас
Т. во́ласам
М. во́ласе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пансіё́н

‘утрыманне на поўным забеспячэнні’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пансіё́н
Р. пансіё́ну
Д. пансіё́ну
В. пансіё́н
Т. пансіё́нам
М. пансіё́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сне́жніца

‘талая вада на лёдзе’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сне́жніца
Р. сне́жніцы
Д. сне́жніцы
В. сне́жніцу
Т. сне́жніцай
сне́жніцаю
М. сне́жніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

флажале́т

‘гук, які атрымліваецца на струнных інструментах’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. флажале́т
Р. флажале́ту
Д. флажале́ту
В. флажале́т
Т. флажале́там
М. флажале́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адко́рмнік

‘парсюк, пастаўлены на адкорм’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адко́рмнік адко́рмнікі
Р. адко́рмніка адко́рмнікаў
Д. адко́рмніку адко́рмнікам
В. адко́рмніка адко́рмнікаў
Т. адко́рмнікам адко́рмнікамі
М. адко́рмніку адко́рмніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)